Шукальнікі шчасця

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Шукальнікі шчасця»
Жанр
Рэжысёр
Аўтар
сцэнарыя
Аператар
Б.Рабаў
Кампазітар
Кінакампанія
Працягласць
80 хвіл
Краіна
Мова
Год

1936

IMDb

«Шукальнікі шчасця» (іншыя назвы: Стварэнне свету, Сям'я, Бірабіджан) — фільм беларускага рэжысёра Уладзіміра Корша-Сабліна аб яўрэях-перасяленцах, якія пераехалі ў бірабіджанскі калгас «Ройтэ-Фелд».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе сям'я старой Двойры — дочкі Роза і Бася, сын Лёва і зяць Піня (муж Басі) прыязджаюць з-за мяжы (адкуль менавіта, не гаворыцца) на Далёкі Усход. Там яны ўступаюць у калгас «Ройтэ Фелд» і пачынаюць працаваць. Роза закахалася ў мясцовага рыбака Карнея. Аднак Піня не жадае працаваць. Ён хоча знайсці золата і збегчы з ім у Кітай, каб адкрыць там фабрыку і стаць «каралём шлеек». Калі Лёва раскрывае яго задуму, Піня амаль забівае яго і збягае. Падазрэнне падае на Карнея. На мяжы Піню ловяць, а золата, якое ён намыў, аказваецца падманкай. Адначасна разгортваюцца адносіны Басі і старшыні калгасу Натана. Фільм заканчваецца вяселлем Карнея і Розы.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • М. М. Блюменталь-Тамарына — Двойра
  • У. Л. Зускін — Піня
  • Л. А. Шміт — Роза
  • Л. М. Таіц — Бася
  • Аляксандр Караў — Натан
  • С. К. Яраў — Карней
  • Барыс Жукоўскі — бацька Карнея
  • Іона Бій-Бродскі — Шлёма

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўтар сцэнарыя: Іаган Зэльцэр, Рыгор Кобец
  • Рэжысёры: Уладзімір Корш-Саблін
  • Аператар: Б.Рабаў
  • Мастак: В. Пакроўскі
  • Кампазітар: І. В. Дунаеўскі
  • Аўтар тэкстаў песень: Уладзімір Валжэнін
  • Гукарэжысёр: Н. Косараў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2