Гозскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шульніцкі сельсавет)
Гозскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Астравецкі раён
Уключаў 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Гоза
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 27 сакавіка 1959

Го́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Гоза.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шульніцкі сельсавет у складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шульнікі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Газа, сельсавет перайменаваны ў Гозскі[1]. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Міхалішкаўскага (18 населеных пунктаў: Авены, Вада, Валейкуны, Гоза, Загазь, Зялёнка, Кудра, Лучка, Масляны, Мацкелы, Мельнікі, Навадрожкі, Нарэйшышкі, Побалі, Рудзішкі, Сасанішкі 1, Сасанішкі 2, Шульнікі) і Чэхскага (3 населеныя пункты: Бабраўнікі, Грэбалы і Карлаўшчызна) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.