Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Шумілінскі райвыканкам)
| Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Віцебскі абласны выканаўчы камітэт |
| Штаб-кватэра | 211259, Віцебская вобласць, г.п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10[1] |
| Старшыня | Мікалай Аляксеевіч Будневіч |
| Сайт | shumilino.vitebsk-region.gov.by |
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Шумілінскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[2]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Шуміліна, на вуліцы Кароткіна, 10[1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У структуру Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць[1]:
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы;
- Аддзел эканомікі;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
- Аддзел па адукацыі;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС);
- Аддзел землеўпарадкавання.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- з 20 лістапада 2025 — Мікалай Аляксеевіч Будневіч[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Отделы районного исполнительного комитета (руск.). Шумилинский районный исполнительный комитет. Праверана 15 студзеня 2026.
- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
- ↑ Рассмотрение кадровых вопросов (руск.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (20 лістапада 2025). Праверана 15 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- shumilino.vitebsk-region.gov.by — афіцыйны сайт Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта