Шурупак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Шурупак
Bill of sale Louvre AO3765.jpg
31°46′39″ пн. ш. 45°30′35″ у. д.HGЯO
Краіна
Commons-logo.svg Шурупак на Вікісховішчы

Шурупак (араб. شوروباك‎‎), у нашы дні вядомы як Тэль-Фара (араб. بتل فار‎‎) — помнік археалогіі на месцы аднайменнага шумерскага горада за 200 км на паўднёвы ўсход ад Багдада, сталіцы Ірака.

Клінапісная таблетка з Шурупака з дагаворам аб продажы раба, 3 тысячагоддзе да н. э.

У шумера-акадскай міфалогіі Шурупак разглядаўся як адзін з найстаражытнейшых гарадоў, які ўзнік да сусветнага патопу. Адсюль паходзіў знакаміты шумерскі герой Зіўсудра. Археалагічныя даследаванні, якія вядуцца з 1902 года, паказалі, што найстаражытнейшы культурны пласт на месцы Шурупака ўзнік на мяжы 4 і 3 тысячагоддзяў да н. э. Ён з’яўляўся цэнтрам развітай земляробчай вобласці. Археолагамі былі выяўлены вялікія адрыны для захавання збожжа. Заступнікам горада лічылася багіня ўрадлівасці Нінліль.

Росквіт Шурупака прыйшоўся на эпоху трэцяй дынастыі Ура, калі яго плошча набліжалася да 200 га (месца сучасных археалагічных даследаванняў займае каля 120 га). Аднак да канца эпохі адбыўся заняпад. Горад быў пакінуты ў пачатку 2 тысячагоддзя да н. э.

Археолагамі ў Шурупаку былі знойдзены рэшткі жытлаў і магільняў, складзены архіў клінапісных таблетак з сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. Нагодай ўзнікнення міфа пра сусветны патоп менавіта ў Шурупаку з’яўляецца сведчанне значнай паводкі, што адбылася на месцы горада ў перыяд Джэмдзет-Наср.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

{{Навігацыйная табліца | імя = Старажытная Месапатамія | загаловак = Старажытная Месапатамія | navbar = | state = collapsed | стыль_асноўнага_загалоўка = | выява = Bas-relief of Ninsun-AO 2761-IMG 7786-gradient.jpg | стыль_цела =