Шухаўская вежа (Канатоп)
Славутасць | |
Шухаўская вежа | |
---|---|
укр.: Водогінна вежа | |
![]() | |
51°14′55″ пн. ш. 33°13′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Уладзімір Рыгоравіч Шухаў |
Матэрыял | сталь |
![]() |
Шу́хаўская ве́жа (укр.: Шуховська вежа) — воданапорная вежа ў горадзе Канатопе, Украіна. Збудаванне гіпербалоіднай канструкцыі.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Металічная канструкцыя, з жалезабетоннай асновай. Форма — аднапалосы гіпербалоід вярчэння. Эфект абяртання дасягаецца 25 парамі металічных вуглавых сцержняў. Аснова — колападобная. Дыяметр — 16 метраў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Выканана паводле праекта інжынера Уладзіміра Шухава. Пабудавана ў 1929 годзе. Забяспечвала мясцовых жыхароў пітной вадой. Падчас Другой сусветнай вайны была пашкоджана. У 1980 годзе з вежы знялі бак і сталі выкарыстоўваць у якасці тэлевізійнай. Па стане на 2018 год знаходзіцца ў занядбаным стане і патрабуе рэстаўрацыі.
З’яўляецца аб’ектам індустрыяльнага турызму.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Металлические конструкции академика В. Г. Шухова: Сборник статей / Под ред. В. П. Мишина. — М., 1990.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шухаўская вежа (Канатоп)
- Про конотопский трамвай, башню и базар… (руск.)