Шчадрынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчадрынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Шчадрын
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 017
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Шчадры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Шчадрын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шчадрын. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года частка сельсавета ўключана ў склад новаўтворанага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета[1]. 15 ліпеня 1935 года Шчадрын атрымаў статус мястэчка. 14 мая 1936 года сельсавет узбуйнены за кошт далучэння часткі скасаванага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Шчадрына паніжаны да вёскі. 5 сакавіка 1939 года сельсавет разбуйнены на Шчадрынскі і Кіцінскі сельсаветы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцяпскога сельсавета[2]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна. 18 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дворышчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бяльчо, Дабравольшча, Дворышча, Замен-Рыння, Кіцін і Людгардаўка), тады ж з часткі сельсавета (6 населеных пунктаў: Зарэчча, Новая Мар’еўка, Салоцін, Селішча, Сцяпы і Успалішча) утвораны Сцяпскі (Сцяпоўскі) сельсавет[3]. 21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцяпскога сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2017 чалавек[4], з іх 80,9 % — беларусы, 16,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР Пра арганізацыю Малінаўскага польскага нацыянальнага сельскага савету ў Парыцкім раёне // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 51.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.