Шчамяліца мякенькая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шчамяліца мякенькая
Pulmonaria mollis 1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pulmonaria mollis Wulfen ex Hornem., 1813

Сінонімы
Pulmonaria mollissima A.Kern.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  256500
EOL  5356897
GRIN  t:435042
IPNI  120391-1
TPL  kew-2413019

Шчамяліца (медуніца) мякенькая (Pulmonaria mollis) — кветкавая расліна сямейства бурачнікавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным, у верхняй частцы ліпкім ад залозістых валаскоў сцяблом вышынёй 20-40 см і кароткім тоўстым карэнішчам з пучком шнурападобных прыдатачных каранёў. Прыкаранёвае лісце буйное, эліптычнае, мяккаапушанае, рэзка звужана ў крылаты чаранок; сцябловае — прадаўгаватае, у шмат разоў вузейшае і карацейшае за прыкаранёвае. Кветкі буйныя з фіялетава-сінім або блакітным вяночкам, сабраны ў густыя завіткі. Плод — яйкападобны, амаль голы арэшак.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лесастэпавы сярэднееўрапейскі і сібірскі від. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага эксклава. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы на ўзгорках, лясныя паляны; расце невялікімі групамі або адзінкавымі экземплярамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў красавіку-траўні, пладаносіць у траўні-чэрвені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5