Шчаперня (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчаперня
Характарыстыка
Даўжыня 19 км
Басейн 59 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на ўсход ад вёскі Шчаперня
 • Каардынаты 55°42′29″ пн. ш. 28°59′27,80″ у. д.HGЯO
Вусце Дрыса
 • Месцазнаходжанне за 2 км на поўнач ад вёскі Фядоценкі
 • Каардынаты 55°42′57,50″ пн. ш. 28°44′15″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Полацкі раён
physical
Шчаперня (рака)
Шчаперня (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Шчапе́рня[1] — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 59 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Пачынаецца ў напрамку на ўсход ад вёскі Шчаперня, упалае ў Дрысу прыкладна за 2 км на поўнач ад вёскі Фядоценкі. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Рэчышча Шчаперні часткова каналізаванае.

Каля ракі населеныя пункты Шчаперня, Паташонкі, Маставуха, Заенкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 392. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]