Шматгадоваятравяністая расліна хуткага росту ад 30 да 80 сантыметраў вышынёй. Лісце базальнае і разеткавае, з хвосцікамі, авальна-ланцэтнае або авальна-даўгаватае, даўжынёй да 20 см і шырынёй 6 см. Суквецці: мяцёлка, дзе сабраны гермафрадытныя кветкі. Плод — сямянка, 1,6-1,9 мм, мае цёмна-чырвона-карычневы колер. Цвіце з чэрвеня па жнівень. Лік храмасом 2n = 20.
Расце на вільготнай, багатай глебе. Расліна характэрна для абласцей вільготных траў: канавы, затокі, абрашаныя поля, вільготныя лугі і вільготныя лясныя сцяжынкі.