Шчаўе маршчакаватае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчаўе маршчакаватае

Агульны выгляд расліны з пладамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex patientia L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20970
NCBI  137229
EOL  585272
GRIN  t:32544
IPNI  697388-1
TPL  kew-2424661

Шчаўе маршчакаватае, Шчаўе шпінатнае[3] (Rumex patientia) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від роду Шчаўе сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Батанічная апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Расліна з прамым сцяблом, дасягае 140 см у вышыню. Сцябло тоўстае, пакрыта баразёнкамі, у верхняй частцы галінаванае.

Ніжняе лісце даўгавата-ланцэтнай формы або яйкападобнае, з вострымі або тупымі канцамі, памерам ад 10 да 35 см у даўжыню і шырынёй 5-10 см. Ліставыя пласцінкі з трохі хвалістымі краямі, ля аснавання маюць закругленую або сэрцападобную форму, сядзяць на доўгіх хвосціках з жалабком зверху. Верхняе лісце адносна дробнае, пасаджанае на кароткія хвосцікі, з пласцінкамі ланцэтападобнай формы.

Кветкі сабраны ў густое мяцёлкавае суквецце, утворанае кветкавымі мутоўкамі з 10-16 кветак, якія ўтвараюць бязлісцевыя гронкі. У ніжняй частцы кветаножак маюцца патоўшчаныя сучляненні.

Плод і насенне

Плады ўтрымліваюць трохграневае насенне авальнай формы, востраканцовае, светла-бурага колеру, даўжынёй да 3 мм, у шырыню могуць дасягаць 2 мм. Цвіценне адбываецца ў чэрвені — ліпені, плоданашэнне надыходзіць у ліпені — жніўні.

Карыятып: 2n = 40.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на большай частцы Еўразіі ад Усходняй Еўропы да Кітая. На тэрыторыі Расіі расце ў Еўрапейскай часткі, у Сібіры і на Алтаі, на Далёкім Усходзе расселена аж да Сахаліна.

Сустракаецца каля жылля людзей і на абочынах дарог. Месцапражыванні прымеркаваны да берагоў рэк, селіцца на лугах і па лясных палянах, аддае перавагу сырым глебам.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Лісце прыдатнае ў ежу ў якасці гародніны, можа ўжывацца ў сырым або адвараным выглядзе, як шпінат. Расліна можа згадвацца пад назвай «англійскі шпінат»[4].

Батанічная класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • Rumex patientia subsp. orientalis (Bernh. ex Schult. & Schult.f.) Danser
    • [syn. Rumex lonaczewskii Klokov]
    • [syn. Rumex orientalis Bernh. ex Schult. & Schult.f.]
  • Rumex patientia subsp. recurvatus (Rech.) Rech.f.
    • [syn. Rumex recurvatus Rech.]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Флора СССР 1936.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]