Шчокіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчокіна
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1870
Плошча
  • 15 км²
Вышыня цэнтра
240 м
Насельніцтва
  • 57 979 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Тэлефонны код
48751
Паштовыя індэксы
301240 — 301249
Шчокіна на карце Расіі
Шчокіна (Расія)
Шчокіна
Шчокіна (Расія)
Шчокіна

Шчокіна — горад (з 1938) у Тульскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шчокінскага раёна. Размешчаны за 25 км на поўдзень ад цэнтра Тулы, чыгуначная станцыя на лініі Тула — Арол. Насельніцтва (на 2014 год) — 58531 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча заснавана ў 1870 годзе. У 1932 годзе пасёлак пры станцыі Шчокіна становіцца цэнтрам Шчокінскага раёна Маскоўскай вобласці (з 1937 года ў Тульскай вобласці). 1 ліпеня 1934 года быў утвораны працоўны пасёлак Шчокіна. У яго склад уключаны пасёлкі Новая Колпна і Сацыялістычны, населеныя пункты пры керамічным і кіслотатрывальным заводзе і пры чыгуначнай станцыі Шчокіна. 27 лістапада 1938 года рабочы пасёлак ператвораны ў горад Шчокіна. 18 ліпеня 1950 горад Шчокіна аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. З 2006 года горад увайшоў у склад Шчокінскага раёна як муніцыпальнае ўтварэнне (гарадское паселішча) «горад Шчокіна».

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Таццяна Міхайлаўна Ледаўская (нар. 1966), савецкая і беларуская лёгкаатлетка, спецыялізавалася ў спрынце і бар’ерным бегу, чэмпіёнка свету і алімпійская чэмпіёнка.

Зноскі