Перайсці да зместу

Шчорсы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Шчорсы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Старшыня выканкама
Марушка Алег Міхайлавіч
Заснаваны
Аграгарадок з
Вышыня
139 м
Насельніцтва
958 чалавек[1] (2025)
Нацыянальны склад
беларусы і інш.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовы індэкс
231428
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243860051
Афіцыйны сайт
Выканкам
(бел.)  (англ.)  (руск.)
Рака
Нёман
Шчорсы (Беларусь)
Шчорсы
Шчорсы
Шчорсы (Гродзенская вобласць)
Шчорсы
Шчорсы

Шчо́рсы[2] (трансліт.: Ščorsy, руск.: Щорсы) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Шчорсаўскага сельсавета. Месціцца за 24 км на паўночны ўсход ад Навагрудка.

Шчорсы — адна з колішніх рэзідэнцый магнацкага роду Храптовічаў.

Этымалогія назвы

[правіць | правіць зыходнік]

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Шчорсы» ўтварыўся ад прозвішча Шчорс[3].

Першыя звесткі аб Шчорсах датуюцца 1265 годам і звязаны са стварэннем Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра[4]

Паводле падання, у XIV ст. (магчыма, з 1386) у Шчорсах існавала праваслаўная царква, якая па заключэнні Берасцейскай уніі (1596) стала грэка-каталіцкай. Старажытнасць бажніцы пацвярджае царкоўны дакумент, датаваны 1627 годам[5].

Палац з акварэлі XIX ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства. У 1758 старая драўляная царква згарэла, на яе месцы ў 1776 па фундацыі канцлера вялікага Яўхіма Храптовіча ўзвялі новую мураваную. У гэты ж час Я. Храптовіч збудаваў тут палацавы комплекс з паркам і сажалкамі. Пры палацы мелася багатая бібліятэка, якая ўключала ў сабе не менш за 10 тысяч тамоў (па некаторых звестках — каля 20 тысяч)[6].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шчорсы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У пачатку XIX ст. тут адкрылася грэка-каталіцкая парафіяльная школа. Па скасаванні уніі (1839) расійскія ўлады ліквідавалі гэту адукацыйную ўстанову, новая школа з’явілася ў Шчорсах толькі каля 1866. У другой палове XIX ст. у вёсцы было 156 двароў, дзейнічалі шпіталь і школа.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны бібліятэка была перададзена на часовае захаванне Кіеўскаму ўніверсітэту (1913)[7]. Падчас вайны дварцова-паркавы комплекс, як і самі Шчорсы, пацярпелі ад ваенных дзеянняў. У 1915 праз вёску праходзіў фронт: у маёнтку — нямецкія войскі, за Нёманам — расійскія. У ходзе баявых дзеянняў большая частка будынка дварца згарэла, як і абодва флігелі. Засталіся толькі сцены.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Шчорсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 Шчорсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета.

У 1941 годзе, падчас Вялікай Айчыннай вайны, вёска была акупавана нямецкімі войскамі. Шчорсы былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыяту Остланд. У 1943 годзе немцамі былі расстраляныя 43 мірныя жыхары. Каб ушанаваць памяць аб іх, у цэнтры аграгарадка быў усталяваны помнік.

У 2008 годзе вёсцы Шчорсы быў прыданы статус аграгарадка.[8]

  • 2008—577 чал., 286 двароў.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Шчорсаўскі палац Храптовічаў (17701776) пацярпеў у Першую і Другую сусветныя войны, пасля чаго яго зруйнавалі савецкія ўлады. Цяпер ад палаца засталіся толькі падмуркі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

У розны час у Шчорсах спыняліся Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот і іншыя.

Зноскі

  1. https://novogrudok.gov.by/ru/schors-ru/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. — С. 414.
  4. Па словах старшыні адзела культуры Навагрудскага райвыканкама Марыны Шабановіч. Гл.: В Щорсах продается уникальное историческое здание (руск.). novgazeta.by. Новае жыццё (5 красавіка 2025).
  5. Szczorsy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 860.
  6. В поисках утраченного. Щорсы как передовой социальный и экономический проект в истории Беларуси (руск.). СБ. Беларусь сегодня (11 мая 2019).
  7. Бібліятэка Храптовічаў | Шчорсы. radzima.org.
  8. Щорсовский сельский исполнительный комитет (руск.)
  9. Моніч Василь Васильович — Енциклопедія Сучасної України (укр.)