Перайсці да зместу

Шчучынскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчучынскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 21 мая 1929
Дата скасавання 15 студзеня 1940
Насельніцтва
  • 107 200 чал.
Плошча
  • 2 273 км²
Шчучынскі павет на карце

Шчучынскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы і БССР у 19291940 гг. Цэнтр — г. Шчучын. Утвораны 26 красавіка 1929 г. з Астрынскай, Васілішкаўскай, Дэмбраўскай, Жалудоцкай, Лябёдскай, Навадворскай, Орлеўскай, Ражанкаўскай, Сабакінцкай, Шчучынскай гмін Лідскага павета і Каменскай гміны Гродзенскага павета. Уваходзіў у Навагрудскае ваяводства. У верасні 1939 г. далучаны да БССР. З 4 снежня 1939 г. у Баранавіцкай вобласці. Скасаваны 15 студзеня 1940 г., на тэрыторыі павета ўтвораны раёны.