Шчыльнасць у градусах API
Шчыльнасць у градусах API - адзінка вымярэння шчыльнасці нафты, распрацаваная Амерыканскім інстытутам нафты. Вымярэнні ў градусах API дазваляюць вызначыць адносную шчыльнасць нафты ў адносінах да шчыльнасці вады пры той жа тэмпературы. Па вызначэнні, адносная шчыльнасць складае шчыльнасць рэчыва, падзеленую на шчыльнасць вады (Шчыльнасць вады складае 1000 кг/м3). Так калі шчыльнасць ў градусах API больш за 10, то нафта лягчэй і плавае на паверхні вады, а калі менш 10, то тоне. Шчыльнасць у градусах API і адносная шчыльнасць пры базавай тэмпературы 60 °F (15,6 °C) звязаныя выразным арыфметычным ураўненнем і могуць быць лёгка пераўтвораны адна ў адну.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны інстытут стандартаў і тэхналогій (ЗША) у 1916 прыняў шкалу Баме ў якасці стандарту для вымярэння ўдзельнай вагі вадкасцяў больш лёгкіх, чым вада. Далейшыя даследаванні Акадэміі Навук ЗША паказалі, што хібнасці вымярэнняў пры выкарыстанні гэтай шкалы значныя, што прыводзіць да істотных памылак і недакладнасці разлікаў (у тым ліку з-за градуіроўкі арэометраз, вырабленых у ЗША) і ў 1921 годзе Амерыканскі інстытут нафты распрацаваў падыход да вымярэння шчыльнасці у градуcах API, які выкарыстоўваецца і ў наш час.
Формулы API
[правіць | правіць зыходнік]Градусы API | Адносная шчыльнасць | Удзельная вага (Н/м³) |
8 | 1.014 | 1012 |
9 | 1.007 | 1005 |
10 | 1.000 | 998 |
15 | 0.966 | 964 |
20 | 0.934 | 932 |
25 | 0.904 | 902 |
30 | 0.876 | 874 |
35 | 0.850 | 848 |
40 | 0.825 | 823 |
45 | 0.802 | 800 |
50 | 0.780 | 778 |
55 | 0.759 | 757 |
58 | 0.747 | 745 |
Суадносіны паміж шчыльнасцю у градусах API, удзельнай вагой і шчыльнасцю (пры тэмпературы 60F ~ 15.6C) |
Шчыльнасць у градусах API з адноснай шчыльнасці можна разлічыць па наступнай формуле:
У сваю чаргу адносную шчыльнасць можна разлічыць са шчыльнасці у градусах API:
Пры гэтым, шчыльнасць нафты ў кг/м³, пры той жа тэмпературы, атрымліваецца шляхам памнажэння яе адноснай шчыльнасці на 1000 кг/м³.
Для цяжкай нафты з адноснай шчыльнасцю 1.0 (гэта значыць з той жа шчыльнасцю, што і вада) шчыльнасць ў градусах API складзе:
Выкарыстанне шчыльнасці у градусах API для пераводу з тон у барэлі
[правіць | правіць зыходнік]Шчыльнасць ў градусах API можна выкарыстоўваць для разліку колькасці барэляў у метрычнай тоне сырой нафты:
Так напрыклад, тона Заходне-тэхаскай сярэдняй нафты (англ.: West Texas Intermediate - WTI) (39.6 °API) будзе змяшчаць каля 7.6 барэляў.
Вымярэнне шчыльнасці у градусах API
[правіць | правіць зыходнік]Для атрымання шчыльнасці ў градусах API неабходна вымераць шчыльнасць нафты арэометрам (у ЗША па методыцы вымярэнняў ASTM D1298) і тэмпературу нафты. Для ўліку змены шчыльнасці нафты пры розных тэмпературах прымяняюцца табліцы, распрацаваныя Амерыканскім інстытутам нафты для нафты і розных нафтапрадуктаў і выкладзеныя ў стандарце ASTM D1250.