Шчыткавіцкі сельсавет
| Шчыткавіцкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Статус | сельсавет |
| Уваходзіць у | Старадарожскі раён |
| Уключае | 11 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Шчыткавічы |
| Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
| Старшыня | Дражын Людміла Мікалаеўна |
| Насельніцтва (2019) | 1 224 |
|
|
|
| Часавы пояс | +2 |
| Тэлефонны код | 1792 |
| Код аўтам. нумароў | 5 |
| Афіцыйны сайт | |
Шчы́ткавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шчыткавічы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шчыткавіцкі сельсавет мяжуе з Дражнаўскім сельсаветам Старадарожскага раёна, Пухавіцкім, Слуцкім раёнамі Мінскай вобласці, Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Старадарожскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна.
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 11 населеных пунктаў:
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1565 чалавек[1], з іх 96,0 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1224 чалавекі[3].
Вытворчая сфера
[правіць | правіць зыходнік]- ААТ «Шчыткавічы»
- ТАА «Профітагра»
Сацыяльна-культурная сфера
[правіць | правіць зыходнік]- Ахова здароўя: фельчарска-акушэрскі пункт, участковая бальніца, аптэка.
- Адукацыя: ВПК Шчыткавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, ВПК Церабуцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.
- Культура: сельскі дом культуры, цэнтр культуры і вольнага часу, бібліятэка-клуб, две бібліятэкі.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 30 сакавіка 2024.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 30 сакавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.