Шчэрбінскі Мох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шчэрбінскі Мох — балота нізіннага (61 %), вярховага (28 %) і мяшанага (11 %) тыпаў на поўначы Дубровенскага раёна, у вадазборы р. Вярхіта. Плошча балота складае 1,4 тысяч га, у межах прамысловага паклада 1,3 тысяч га. Глыбіня торфу да 7 м, сярэдняя 3,4 м, ступень распаду 28 % (нізінны), 24 % (мяшаны), 20 % (вярховы), попельнасць адпаведна 7,6 %, 4,9, 3,3 %. На 1984 год запасы торфу складалі каля 2,3 млн т. На балоце ёсць падсцілачны торф, на асобных участках — сапрапель магутнасцю да 1,5 м. На 0,7 тыс. га здабыча торфу на паліва. На неасвоенай тэрыторыі пераважае рэдкі хваёвы лес.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]