Шчэцінскае ваяводства (1946—1975)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Шчэцінскае ваяводства
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 28 чэрвеня 1946
Дата скасавання 1 чэрвеня 1975
Шчэцінскае ваяводства на карце

Шчэцінскае ваяводства (польск.: Województwo szczecińskie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 19461975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Шчэцін.

Шчэцінскае ваяводства было створана на так званых вернутых тэрыторыях, атрыманых Польшчай пасля Другой сусветнай вайны ад Германіі. 14 сакавіка 1945 года, яшчэ да поўнай перадачы тэрыторый пад польскую адміністрацыю, Часовы ўрад Польскай Рэспублікі падзяліў іх на акругі. Адной з іх была III акруга - Заходнепаморская акруга, якая таксама ўключала частку Любушскай зямлі і польскую частку Лужыцы (сённяшняя большая частка Любушскага ваяводства). 28 чэрвеня 1946 года з часткі, размешчанай крыху на поўнач ад рэк Варта і Нотаць, была створана новае Шчэцінскае ваяводства. Першапачаткова яго цэнтрам быў Кашалін, пазней сядзіба ўлад была перанесена ў Шчэцін.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]