Шчэцінская лагуна
| Шчэцінская лагуна | |
|---|---|
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 903 км² |
| Глыбіня | 6 м |
| Размяшчэнне | |
| 53°48′16″ пн. ш. 14°08′25″ у. д.HGЯO | |
| Краіны | |
| Упадаюць | Одэр, Zarow[d] і Укер[d] |

Шчэцінская лагуна або Шчэцінскі заліў (польск.: Zalew Szczeciński, ням.: Stettiner Haff) — лагуна ў эстуарыі ракі Одэр, па якой праходзіць мяжа паміж Польшчай і Германіяй. Часам яе завуць Одэрскай лагунай (ням.: Oderhaff). Гістарычная назва Frisches Haff у наш час ужываецца не ў дачыненні да гэтай лагуны, а да Калінінградскага заліва.
Ад Памеранскай бухты Балтыйскага мора лагуна аддзелена астравамі Узедам і Волін. У 1880 годзе праз востраў Узедам быў пракапаны канал Кайзерфарт, які адлучыў ад Узедама новы востраў Карсібур.
Лагуна падзяляецца на дзве часткі: заходнюю — Малую лагуну (ням.: Kleines Haff), і ўсходнюю — Вялікую лагуну (польск.: Wielki Zalew, ням.: Großes Haff).
На поўдні ў лагуну ўпадае некалькі рукавоў Одэра, а таксама невялікія рэчкі Цысэ, Пеенэ, Цараў і Іна. З Памеранскай бухтай лагуна злучаецца пралівамі Пеенештром, Свіна і Дзіўна.
Плошча лагуны складае 687 км², сярэдняя глыбіня — 3,8 м, максімальная глыбіня — 8,5 м (у суднаходных каналах глыбіня дасягае 10,5 м).
На ўзбярэжжы лагуны знаходзяцца гарады:
- польскія — Свінауйсце, Паліцы, Волін, Нове-Варпна
- нямецкія — Ікермюндэ, Узедам
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчэцінская лагуна
