Шывон Хогі
| Шывон Хогі | |
|---|---|
| англ.: Siobhán Bernadette Haughey кіт.: 何詩蓓 | |
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | жанчына |
| Спецыялізацыя | плаванне[d][1] |
| Клуб | Energy Standard[d] |
| Нарадзілася |
31 кастрычніка 1997[2] (28 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Рост | 177 см[4] |
| Вага | 64 кг[4] |
Шыво́н Бернадэ́т Хо́гі (нар. 31 кастрычніка 1997, Ганконг) — ганконгская плыўчыха, двухразовы срэбны прызёр Алімпійскіх Гульняў 2020 і двухразовы бронзавы прызёр Гульняў 2024 у плаванні на 100 і 200 метраў вольным стылем. Чэмпіёнка свету 2024, трохразовая чэмпіёнка свету на кароткай вадзе, двухразовая чэмпіёнка Азіяцкіх гульняў.
Заваявала залаты медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у 2013 годзе.
У 2013 годзе на Усходнеазіяцкіх гульнях заваявала два сярэбраныя і пяць бронзавых медалёў.
У 2014 годзе на Азіяцкіх гульнях заваявала тры бронзавыя медалі.
У 2016 годзе стала ўдзельніцай чэмпіянату Big Ten Conference і дапамагла Мічыганскім расамахам па плаванні і скачках у ваду заваяваць тытул упершыню з 2004 года.
Прайшла кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 2016 у Рыа-дэ-Жанейра і прадстаўляла Ганконг у спаборніцтвах па плаванні на 200 метраў вольным стылем і на дыстанцыі 200 метраў комплексным. Выйграла 3-і заплыў на Алімпіядзе на дыстанцыі 200 метраў вольным. У другім паўфінале заняла шостае месца і не выйшла ў фінал.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) — World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ https://olympics.com/tokyo-2020/olympic-games/en/results/swimming/athlete-profile-n1419400-haughey-siobhan-bernadette.htm
- ↑ https://www.linkedin.com/in/siobhan-haughey-19b200156/
- 1 2 https://web.archive.org/web/20200417154131/https://www.sports-reference.com/olympics/athletes/ha/siobhan-haughey-1.html