Перайсці да зместу

Шыкахогскі запаведнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыкахогскі запаведнік
катэгорыя МСАП Ia: строгі прыродны рэзерват[d][1]
Размяшчэнне
Плошча
  • 100 км² ()
Дата заснавання 1958

Шыкахогскі запаведнік (арм.: Շիկահողի արգելոց) — запаведнік у вобласці Сюнік на поўдні Арменіі ў басейнах рэк Цаў і Шыкахог на паўночных схілах Мегрынскага хрыбта на вышынях 700—2 400 м. Быў створаны ў 1958 годзе, займае плошчу 10 000 га.

Галоўным аб'ектам аховы з'яўляюцца раслінныя і жывёльныя супольнасці некранутых дубова-грабавых лясоў, што растуць на вышынях 1 000—2 200 м. Ёсць цісавы гай, гаёк бука ўсходняга.

На вышынях 2 200—2 400 м — разрэджаныя дубовыя лясы.

На вялікіх вышынях (2 400—2 600 м) растуць змяшаныя супольнасці ляшчынніка, бярозы, рабіны і ядлоўца, а яшчэ вышэй — субальпійскія лугі.

У Чырвоную кнігу Арменіі ўключана каля 80 відаў раслін, якія растуць тут.

  1. ↑ World Database on Protected Areas — 1981. Праверана 4 лютага 2020.