Шылава (Расейнскі раён)
| Мястэчка | |||
| Шылава | |||
|---|---|---|---|
| літ.: Šiluva | |||
|
|||
| 55°31′50″ пн. ш. 23°13′30″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Павет | Ковенскі | ||
| Раён | Расейнскі | ||
| Сянюнія | Шылаўская | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 142 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Шылава[1] або Шыдлава[2], часам Шыдлоў[3], таксама Шы́лува (літ.: Šiluva, жам. Samogitian: Šėlova, раней таксама літ.: Šilava) — мястэчка ў Літве, у гістарычнай вобласці Жамойці. Цэнтр сянюніі ў Расейнскім раёне Ковенскага павета. Месціцца за 20 км на поўнач ад Расейнаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Шылава ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1457 годам у сувязі з будаўніцтвам Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і апосталаў Пятра і Барталамея вялікалітоўскім шляхцічам Пятром Гедыгольдавічам. Пазней мястэчка стала вядомым дзякуючы фэсту Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Напісанне старабеларускай мовай: Шилово, Шидлово[2]. Згадваецца як паселішча пры тракце з Расейнаў да Шавель.
З прыходам Рэфармацыі ў XVI стагоддзі мноства жыхароў Шылава навярнуліся ў кальвінізм, а касцёл быў разрабаваны і ўрэшце закрыты. Апошні пробашч, Ян Галубка, закапаў рэліквіі і дакументы побач з касцёлам. Паводле легенды, у 1608 годзе дзецям, якія пасвілі авечак, нібы аб’явілася Панна Марыя, паказаўшы месца, дзе закапаныя дакументы. У 1622 годзе з іх дапамогай каталікі здолелі вярнуць сабе касцёл. На месцы аб’яўлення паўстаў драўляны касцёл і стаў ладзіцца фэст, а абраз Дабраславёнай Панны Марыі з Божым Дзіцём стаў лічыцца цудадзейным. У 1786 годзе была збудавана базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якая захавалася да нашага часу.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі.
За расійскім часам ў Шылаве распаўсюджвалася літаратура, якую дастаўлялі кніганошы з Прусіі, таму расійскія ўлады забаранілі святкаванне фэсту.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]

З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З атрыманнем незалежнасці аднавілася традыцыя правядзення фэсту. Пасля далучэння Балтыкі да СССР у 1940 годзе савецкія ўлады спрабавалі забараніць традыцыю, аднак канчаткова не здолелі гэтага зрабіць. Напрыклад, у 1979 годзе падчас пілігрымкі КДБ перакрыла ўсе дарогі да Шылавы з прычыны нібыта эпідэміі свіной чумы.

Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ў 1990 годзе аднавіўся і старажытны фестываль у гонар Дзевы Марыі, на які збіраліся пілігрімы з розных кутоў краіны. У 1993 годзе падчас візіту ў Літву Папа Ян Павел II пабываў у пілігрымцы да касцёлу Дзевы Марыі ў Шылаве. На дзясятую гадавіну папскага візіту была адкрытая новая ўстанова для пілігрымаў і семінарыстаў пад назвай «Дом Яна Паўла II» (літ.: Jono Pauliaus II namai).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Барочны касцёл нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1760—1786)
- Неагатычная капліца (1912—1924)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Язэп Аляшкевіч (1777—1830) — беларускі і польскі мастак.
- Мендэль Закс — яўрэйскі рабін.
- Эймунтас Някрошус (1952—2018) — савецкі і літоўскі рэжысёр.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 334. — 390 с.
- 1 2 Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 332. — 390 с.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Фёдаравіч Спірыдонаў. Беларусь у канцы XVI стагоддзя // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 16—17. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 97.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шылава (Расейнскі раён)
