Шыман Забела (сын Антонія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыман Забела
Герб «Тапор і Ліс»
Герб «Тапор і Ліс»
Кашталян менскі
1787 — 1792
Папярэднік Шыман Забела
Пераемнік Міхал Абуховіч

Нараджэнне 14 лютага 1750(1750-02-14)
Чырвоны Двор
Смерць 30 жніўня 1824(1824-08-30) (74 гады)
Род Забелы
Бацька Антоні Забела
Маці Соф'я Шчыт
Жонка Барбара Завіша
Дзеці Антоні, Міхал, Юзаф
Дзейнасць інжынер у цывільным будаўніцтве
Званне генерал
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава

Шыман Забела (14 лютага 1750, Чырвоны Двор — 30 жніўня 1824) — граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі ў 17871792. Сурагатар ковенскай зямлі, віцэ-брыгадзір народнай кавалерыі, генерал-лейтэнант літоўскіх войскаў, кавалер ордэна Святога Станіслава.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

З роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», чацвёрты сын Антонія Забелы, лоўчага вялікага літоўскага, і Соф'і, дачкі мсціслаўскага кашталяна Юзафа Шчыта герба «Ястрабец» і Петранелі Валадковіч. Валодаў маёнткамі Арэхаўна, Паазёры і інш.

Брат Міхала і таргавічаніна Юзафа. Скончыў Вайсковую акадэмію ў Люневілі і служыў у французскай арміі. У 1780 стаў кавалерам Ордэна Святога Станіслава. Атрымаў менскае кашталянства ад свайго дзядзькі, таксама Шымана. У 1787 разам з братам Міхалам перайшоў у войска Рэчы Паспалітай і адразу (24 чэрвеня 1788) стаў брыгадзірам 1-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага і генерал-маёрам, камандуючым 2-й літоўскай дывізіяй. 30 жніўня 1790 павышаны да генерал-лейтэнанта. Прысягнуў Канстытуцыі 3 мая. У 1792 змагаўся з расійскай інтэрвенцыяй. Мужна біўся, але прайграў бітву пад Берасцем. Пасля капітуляцыі караля спрабаваў партызаніць у тыле ворага, але неўзабаве падаў у адстаўку, улічваючы ягоную перавагу. Быў паслом на Гарадзенскі сойм 1793. Належаў да патрыятычнай апазіцыі. Пазней падтрымліваў кантакты з паўстанцкімі групоўкамі ў Вільні, але ў той час жа быў чальцом адноўленай таргавічанамі Пастаяннай Рады. Па выбуху паўстання ў Вільне далучыўся да яго і часова выконваў функцыю генерал-ад’ютанта генерала Якуба Ясінскага. Пасля падаўлення паўстання на Літве сышоў з публічнага жыцця.

Шыман Забела ажаніўся з Барбарай Завішай герба «Задора», удавой Яна Незабытоўскага, якая ў 1791 годзе фундавала касцёл у Свіслачы. Меў трох сыноў: Антонія, Міхала і Юзафа.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908
  • Kosk H.P. Generalicja polska t. 2 wyd.: Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków, 2001
  • Dunin-Wilczyński Z. Order Św. Stanisława, Warszawa, 2006. s. 187