Шыман Канарскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шыман Канарскі
Szymon Konarski.JPG
 
Дзейнасць: журналіст, палітык
Нараджэнне: 5 сакавіка 1808(1808-03-05)
Смерць: 27 лютага 1839(1839-02-27) (30 гадоў)
Пахаванне:

Шыман (Сымон) Канарскі (польск.: Szymon Konarski; 5 (17) сакавіка 1808, в. Дабкішкі, Аўгустоўскага пав., Польшча — 27 лютага (11 сакавіка) 1839) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са збяднелай шляхты.

Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, быў у эміграцыі ў Францыі. У 1835 г. нелегальна вярнуўся з эміграцыі ў Расію і стварыў падпольную арганізацыю «Садружнасць польскага народа»[2]. Фактычна Шыман Канарскі рыхтаваў новае паўстанне. У Беларусі ён знайшоў немалую колькасць прыхільнікаў, а яго арганізацыя пачала разрастацца, быў нават створаны філіял «Жаночае таварыства». Але ў маі 1838 г. Ш. Канарскага арыштавалі. Як вынік — на працягу 1838—1839 гг. пракацілася хваля арыштаў. У вязніцы трапілі: Тамаш Булгак, Эдвард Жалігоўскі, Ян Станіслаў Казакевіч, Франц Савіч, Адам Сузін, Людвік Трынкоўскі, Ева Фялінская, Ян Ястржэмбскі. У 1840 г. быў схоплены ўдзельнік звязанага з Ш. Канарскім «Дэмакратычнага таварыства» філосаф і медык Мацей Лавіцкі.[3]

Зноскі

  1. Конарский Шимон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. «польскі» мела больш шырокі сэнс, прыналежнасць да тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
  3. Маракоў Л. У. Прадмова // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mościcki Н., Szymon Konarski. Warszawa, 1949.