Шыман Багуміл Цуг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шыман Цуг)
Шыман Багуміл Цуг
Дата нараджэння 20 лютага 1733(1733-02-20) ці 20 красавіка 1733(1733-04-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1807(1807-08-11)[3][4][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шыман Багуміл Цуг (польск.: Szymon Bogumił Zug, ням.: Simon Gottlieb Zug; 20 лютага 1735, Мерзебург, Саксонія — 11 жніўня 1807) — польскі архітэктар. Немец па паходжанні. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў курфюрстве Саксонія. Лютэранін. Вучань Ёгана Готфрыда Кнофлера ў Дрэздэне. Пасля яго смерці скончыў будаўніцтва палацаў распачатых настаўнікам.

3 1752 член Саксонскай будаўнічай калегіі. У 1754, 1771 наведваў Італію[6].

З 1756 года жыў і працаваў у Варшаве. Большую частка свайго жыцця правёў у Рэчы Паспалітай. У 1768 годзе атрымаў шляхецтва.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Лютэранская царква Святой Тройцы ў Варшаве

Лічыцца адным з самых універсальных і пладавітых архітэктараў сваёй эпохі. Аўтар некалькіх дзясяткаў праектаў палацаў і храмаў у Польшчы. Як садова-ландшафтны архітэктар працаваў у стылі ранняга рамантызму.

Найбольш значныя работы: палацы Ф. Браніцкага[pl] (1775—77) і Сангушкі (1777), праект перабудовы бібліятэкі Залускіх (1777, не ажыццёўлены), евангелісцкі касцёл  (польск.) (1777—79), жылыя дамы Рэзлера  (польск.) (1784), Брэса (1782—85), Малахоўскага (1780-я г.) у Варшаве; палац А. Чартарыйскага[pl] ў Наталіне пад Варшавай (1780—81), перабудова палаца Радзівілаў[ru] у Нябораве (1775—80)[6].

Цуг таксама кіраваў рэканструкцыяй Варшаўскага Арсенала. Паводле яго праекта пачалося будаўніцтва Лютэранскіх могілак Варшавы, на якім пасле смерці і быў пахаваны архітэктар.

Сядзібны дом Тышкевічаў у Гародне

На тэрыторыі Беларусі па праекце Цуга пабудаваны драўляны палац Л. Тышкевіча ў Гародне (Воранаўскі раён, 17791780, не захаваўся)[6].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Szymon Bogumił Zug // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Szymon or Simon Bogumil Amadeus Zug // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. а б в Цуг Шыман Багуміл // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]