Шынейд О’Конар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шынейд О’Конар
англ.: Sinéad O'Connor[1]
Magda Davitt[1]
Shuhada' Sadaqat[2]
Імя пры нараджэнні англ.: Sinéad Marie Bernadette O'Connor[4]
Род дзейнасці аўтар-выканаўца
Дата нараджэння 8 снежня 1966(1966-12-08)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 2023(2023-07-26)[5][6][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне суніты[11][12]
Бацька John O’Connor[d][9]
Муж John Reynolds[d], Nick Sommerlad[d], Steve Cooney[d] і Barry Herridge[d]
Дзеці Jake Reynolds[d], Roisin Waters[d], Shane O'Connor Lunny[d] і Yeshua Bonadio[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт sineadoconnor.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шуха́да Садакат (англ.: Shuhada' Sadaqat; народжаная Шынейд Мары Бернадэт О’Ко́нар — англ.: Sinéad Marie Bernadette O'Connor; 8 снежня 1966, Гленагіры, Дублін, Ірландыя — 26 ліпеня 2023) — ірландская спявачка і кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 8 снежня 1966 года ў Гленагіры (Ірландыя).

У 1985 годзе О’Конар заключыла кантракт з лэйблам Ensign Records і пераехала ў Лондан. У 1986 годзе яна дэбютавала саўндтрэкам да фільма «The Captive». Яна запісвалася разам з гітарыстам U2 Эджэм, які быў суаўтарам гукавой дарожкі. У 1990 годзе выканала песню «Mother» на канцэрце «The Wall Live in Berlin» былога лідэра Pink Floyd Роджэра Уотэрса.

У 1992 годзе Шынейд знялася ў ролі пісьменніцы Эмілі Бронтэ ў кінапастаноўцы «Навальнічны перавал».

У 1994 годзе выйшаў чацвёрты студыйны дыск «Universal Mother». Нягледзячы на хвалебныя рэцэнзіі, ён не меў вялікага поспеху ў публікі (яго вышэйшае дасягненне — 36-ы нумар у Billboard 200). Праз год О’Конар абвясціла, што больш ніколі не будзе мець зносіны з прэсай. Улетку 2003 года О’Конар абвясціла аб тым, што пакідае музычны бізнэс.

У 2003 годзе выйшаў DVD Goodnight, Thank You — зборнік канцэртных запісаў спявачкі. У снежні 2020 года О’Конар анансавала свае мемуары «Rememberings».

4 чэрвеня 2021 года О’Конар абвясціла аб сваім неадкладным сыходзе з музычнай індустрыі. Хоць яе апошні студыйны альбом «No Veteran Dies Alone» павінен быў выйсці ў 2022 годзе, О’Конар заявіла, што не будзе гастраляваць і прасоўваць яго. Паведаміўшы пра гэта ў твітары, яна заявіла: «Гэта аб’ява аб маім сыходзе з гастрольнага і гуказапісвальнага бізнэсу. Я пастарэла і стамілася. NVDA у 2022 годзе стане маім апошнім рэлізам. І больш не будзе ніякіх гастроляў ці прома». 7 чэрвеня яна адмовілася ад гэтай заявы, назваўшы першапачатковую заяву «рэакцыяй на абразлівае інтэрв’ю», і заявіла, што будзе выступаць з ужо запланаваным турам у 2022 годзе.

Памерла 26 ліпеня 2023 года.

Зноскі

  1. а б Rate Your Music — 2000. Праверана 5 жніўня 2023.
  2. Wilkinson B. Sinead O'Connor converts to Islam and changes name to Shuhada' — 2018. Праверана 8 жніўня 2023.
  3. Sinéad O'Connor // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. а б Sinéad O'Connor: Irish singer dies aged 56 / BBC News Online — 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.
  5. Sullivan C. Sinéad O’Connor obituary / The Guardian — 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.
  6. Sinéad O'Connor: Pink & Brandi Carlile covern „Nothing Compares 2 U“ — 2023. — ISSN 1618-5129 Праверана 28 ліпеня 2023.
  7. Healy C. Sinead O'Connor found 'unresponsive & pronounced dead at scene', cops confirm — 2023. Праверана 27 ліпеня 2023.
  8. Sinéad O'Connor's Final Resting Place Is A Peaceful Plot In South Dublin — 2023. Праверана 12 жніўня 2023.
  9. Hattenstone S. Sinéad O’Connor: ‘I’ll always be a bit crazy, but that’s OK’ — 2021. — ISSN 0261-3077 Праверана 18 лютага 2024.
  10. Catalog of the German National Library Праверана 26 ліпеня 2023.
  11. Irish singer Sinead O’Connor converts to Islam Праверана 27 ліпеня 2023.
  12. Birmingham I. A. Singer Sinead O'Connor converts to Islam and changes her name — 2018. Праверана 8 жніўня 2023.
  13. Sinéad O’Connor’s tribute to Waterford teacher in new book — 2021. Праверана 27 ліпеня 2023.
  14. Big Blue Ball Biography, Songs, & Albums Праверана 28 ліпеня 2023.
  15. Sinéad O'Connor Biography, Songs, & Albums Праверана 28 ліпеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]