Шыпіёнэ Баргезэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шыпіёнэ Баргезэ
Scipione Borghese
Ottavio Leoni Retrato del cardenal Scipione Borghese, Ajaccio Museo Fesch.jpg
Род дзейнасці:

калекцыянер мастацтва, бібліятэкар, дыпламат, ксёндз

Дата нараджэння:

1 верасня 1577(1577-09-01)

Месца нараджэння:

Flag of the Papal States (pre 1808).svg Рым

Дата смерці:

2 кастрычніка 1633(1633-10-02) (56 гадоў)

Месца смерці:

Flag of the Papal States (pre 1808).svg Рым

Альма-матар:

Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт[1]
University of Perugia[d][1]

Commons-logo.svg Шыпіёнэ Баргезэ на Вікісховішчы

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Шыпіёнэ Баргезэ (Сцыпіён Баргезэ, лац.: Scipio Burghesius, італ.: Scipione Borghese; 1 верасня 1577, Рым — 2 кастрычніка 1633, Рым) — італьянскі кардынал-пляменнік Папы Рымскага Паўла V. Праславіўся як мецэнат і нястомны калекцыянер мастацтва (у першую чаргу, антычнага).

Coat of arms of Scipione Caffarelli-Borghese.svg

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шыпіёнэ нарадзіўся ў сям'і Франчэска Кафарэлі і Артэнсіі Баргезэ і спачатку насіў прозвішча Кафарэлі. У бацькі не было сродкаў аплачваць навучанне Шыпіёнэ, і за яго вучобу сродку ўносіў дзядзька па матчынай лініі, Каміла Баргезэ (будучы Папа Рымскі Павел V). Пасля 1605 года, калі Каміла Баргезэ ўзышоў на папскі прастол, ён дастаткова хутка прысвоіў Шыпіёнэ званне кардынала, што давала яму права выкарыстоўваць імя і герб Баргезэ. У гады кіравання Паўла V кардынал Баргезэ валодаў велізарнай уладай у якасці сакратара Папы і главы ватыканскага ўрада. Ад свайго імя і ад імя Папы Шыпіёнэ збіраў шматлікія падаткі і зборы, набыў велізарныя ўчасткі зямлі для сямейства Баргезэ. Кардынал Баргезэ памёр у 1633 годзе ў Рыме і пахаваны ў капэле Баргезэ ў цэрквы Санта-Марыя-Маджорэ.

Мецэнат і калекцыянер[правіць | правіць зыходнік]

Кардынал Баргезэ дзякуючы сваёй пасадзе «кардынала-пляменніка» мог скупляць за бесцань або канфіскоўваць творы мастацтва[2]. Так «Зняцце з крыжа» Рафаэля было вывезена з Перуджы, а «Мадонна Палафрэньеры» Караваджа была перавезена з сабора Святога Пятра. Шыпіёнэ Баргезэ быў адным з галоўных заступнікаў і замоўцаў Джавані Ларэнца Берніні.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
кардынал Чынцыа Пасеры-Альдабрандзіні
Вялікі пенітэнцыярый
5 студзеня 16102 кастрычніка 1633
Пераемнік:
кардынал Антоніа Барберыні старэйшы