Шыяшкотан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шыяшкотан
Kuriles Shiashkotan.PNG
48°49′ пн. ш. 154°06′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
КраінаFlag of Russia.svg Расія
Шыяшкотан (Расія)
Шыяшкотан
Шыяшкотан
Плошча90 км²
Насельніцтва 0 чал.
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Commons-logo.svg Шыяшкотан на Вікісховішчы

Шыяшкотан[1] (руск.: Шиашкотан) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 90 км²[2]. Ненаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Шыяшкотан уяўляе сабою два вулканічных масіва з вяршынямі 938 м і 828 м. Яны злучаны перасмыкам каля 0,9 км шырынёй. Найбольшы вулкан Сінарка з'яўляецца актыўным. Узбярэжжа раздзелена скаламі. Паўночна-ўсходняя гарыстая частка (паўвостраў Чупрова) па плошчы пераўзыходзіць паўднёва-заходнюю (паўвостраў Ніканава). У гарах шмат ручаёў і невялікіх рэчак, ёсць вадаспады і балоты.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Расліннасць, характэрная для тундры, прадстаўлена травамі, грыбамі, мохамі, нізкімі ягаднымі хмызнякамі, вольхай. Ля берага густыя зараснікі ламінарыі.

На востраве шмат лісіц, грызуноў, птушак. Часам на беразе для адпачынку спыняюцца ластаногія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва вострава паходзіць ад тубыльцаў-айнаў і перакладаецца як "паселішча ламінарыі". У XVIII ст. тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Шыяшкотан выказвалі Японія і Расія. Паводле дагавора 1855 г., ён перайшоў пад кантроль Расіі.

У 1875 г. падчас чарговага вывяржэння вулкана вёска айнаў была зруйнавана, а яе насельнікі пакінулі радзіму. У тым жа годзе востраў быў перададзены ў валоданне Японіі.

У 1945 г. Шыяшкотан далучаны да РСФСР. Некаторы час на ім знаходзілася рыбацкае паселішча Макараўка і памежная застава. Рэшткі будынкаў захаваліся да нашых дзён.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з БСЭ, Т. 6, Мн., 1972, с. 221
  2. kurilstour.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]