Шэйкаўскі сельсавет
| Шэйкаўскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіў у | Крупскі раён |
| Уключаў | 18 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Шэйка |
| Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
| Дата скасавання | 5 мая 1962 |
Шэ́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Шэйка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 5 мая 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крупскага (9 населеных пунктаў: Асінаўка, Зароўе, Лебедзева, Ніва, Новы Засценак, Панскае, Худаўцы, Шэйка і Юзафова) і Бобрскага (9 населеных пунктаў: Віктоліна, Кляновічы, Ліпавец, Мярэцкі Двор, Навасёлкі, Сінічанка, Стаі, Туманова і Шацькі) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.