Шэйх Хасіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шэйх Хасіна Вазед)
Шэйх Хасіна
бенг.: শেখ হাসিনা
прэзідэнт[d] (Bangladesh Awami League[d])
з 1981
Папярэднік Abdul Malek Ukil[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
10 ліпеня 1986 — 6 снежня 1987
Папярэднік Atauddin Khan[d]
Пераемнік A. S. M. Abdur Rab[d]
Leader of the Opposition[d]
10 ліпеня 1986 — 6 снежня 1987
Папярэднік Asaduzzaman Khan[d]
Пераемнік A. S. M. Abdur Rab[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
5 сакавіка 1991 — 24 лістапада 1995
Папярэднік Kazi Firoz Rashid[d]
Пераемнік Mujibur Rahman Howlader[d]
Leader of the Opposition[d]
5 сакавіка 1991 — 24 лістапада 1995
Папярэднік A. S. M. Abdur Rab[d]
Пераемнік Khaleda Zia[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
14 ліпеня 1996 — 13 ліпеня 2001
Папярэднік Mujibur Rahman Howlader[d]
Leader of the House[d]
14 ліпеня 1996 — 13 ліпеня 2001
Папярэднік Khaleda Zia[d]
Пераемнік Khaleda Zia[d]
прэм’ер-міністр Бангладэш[d]
23 чэрвеня 1996 — 15 ліпеня 2001
Папярэднік Хабібур Рахман
Пераемнік Latifur Rahman[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
28 кастрычніка 2001 — 27 кастрычніка 2006
Leader of the Opposition[d]
28 кастрычніка 2001 — 27 кастрычніка 2006
Папярэднік Khaleda Zia[d]
Пераемнік Khaleda Zia[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
25 студзеня 2009 — 24 студзеня 2014
Leader of the House[d]
25 студзеня 2009 — 24 студзеня 2014
Папярэднік Khaleda Zia[d]
прэм’ер-міністр Бангладэш[d]
з 6 студзеня 2009
Папярэднік Fakhruddin Ahmed[d]
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
29 студзеня 2014 — 28 студзеня 2019
Leader of the House[d]
29 студзеня 2014 — 28 студзеня 2019
Member of the Parliament of Bangladesh[d]
з 30 студзеня 2019
Leader of the House[d]
з 30 студзеня 2019

Нараджэнне 28 верасня 1947(1947-09-28)[1][2][…] (76 гадоў)
Бацька Муджыбур Рахман
Маці Бегум Фазілатунеса[d]
Муж М. А. Вазед Міях[d]
Дзеці Sajeeb Wazed[d] і Saima Wazed[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэйх Хасіна́ Вазе́д (нар. 1947) — прэм’ер-міністр Бангладэш у 19962001, з 2009. Лідар партыі «Ліга Авамі».

Ранняя біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў акрузе Фарыдпур (дакладней, у падакрузе Тангіпара, утворанай у 1995 годзе). Дачка Шэйха Муджыбура Рахмана, першага главы незалежнага Бангладэш (у 19711975 гг.), празванага ў краіне «бацькам нацыі». У 1969 г. удзельнічала ў студэнцкіх хваляваннях у Дацы. У 1971 г., падчас вайны за незалежнасць Бангладэш, была арыштавана пакістанскай акупацыйнай арміяй. 15 жніўня 1975 г. падчас ваеннага перавароту Шэйх Муджыбур Рахман і каля 20 членаў яго сям’і былі забіты змоўшчыкамі; Шэйх Хасіна тым часам знаходзілася ў ФРГ, з усёй сям’і ацалелі толькі яна і яе сястра, якая таксама адсутнічала ў Бангладэш падчас перавароту. У 1981 г., яшчэ быўшы за мяжой, была абрана главой Авамі Ліг — партыі, якой калісьці кіраваў яе бацькам. У тым жа годзе вярнулася ў Бангладэш. Знаходзілася ў жорсткай апазіцыі да рэжыму Эршада, які выступаў спачатку як ваенны адміністратар, а потым як прэзідэнт краіны, арганізоўвала масавыя акцыі пратэсту супраць яго кіравання, не раз апынялася пад арыштам. У 1991 г., пасля сыходу Эршада і аднаўлення дэмакратычнай сістэмы кіравання, якая ўзначаленая ёй Авамі прайграла парламенцкія выбары Бангладэшскай нацыянальнай партыі, якую ўзначальвала Халеда Зіа. Выбары 1991 года шмат у чым прадвызначылі характар палітычнага жыцця ў 90-я гады і ў далейшым, асноўная барацьба за ўладу разгарнулася паміж гэтымі дзвюма партыямі.

Прэм’ер-міністр у 1996—2001[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1996 г. Шэйх Хасіна байкатавала чарговыя выбары, вымусіўшы Халеду Зіа сфарміраваць пераходны ўрад і абвясціць паўторныя выбары, на якіх атрымала перамогу. Стала першым прэм’ер-міністрам Бангладэш, які адпрацаваў поўны пяцігадовы тэрмін. За гады яе кіравання палепшыліся адносіны з Індыяй, было падпісана пагадненне аб падзле водаў Ганга. Эканамічны рост у гады кіравання Шэйх Хасіны запаволіўся, да таго ж паводкі неаднаразова наносілі краіне велізарная шкоду. У 1999 г. нацыянальная партыя Бангладэш ініцыявала ўсеагульную палітычную стачку з мэтай адстаўкі Шэйх Хасіны, аднак яна катэгарычна адмовілася сысці датэрмінова.

Дзейнасць у апазіцыі 2001—2008[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка да выбараў 2001 г. праходзіла ў напружаным становішчы, у тэрактах загінула больш за сто чалавек. Пасля разгромнага паражэння на выбарах Шэйх Хасіна абвінаваціла БНП у фальсіфікацыях, але ўсё ж сышла ў адстаўку. У 2004 г. падчас выступлення Шэйх Хасіны ў Дацы на яе быў здзейснены замах, у выніку загінула 19 чалавек, сама яна абышлася лёгкімі раненнямі. БНП катэгарычна адпрэчыла абвінавачванні ў арганізацыі тэракту. Ва ўмовах надзвычайнага становішча, уведзенага ваеннымі перад выбарамі 2007 года, Хасіна Вазед была арыштавана, але ў чэрвені 2008 змагла пакінуць краіну і эміграваць у ЗША.

Вяртанне да ўлады[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2008 Хасіна Вазед вярнулася ў краіну, каб узначаліць сваю партыю на новых парламенцкіх выбарах, якія былі прызначаны на 29 снежня 2008. Паводле вынікаў, Авамі Ліг атрымала больш за пераканаўчую перамогу і сфарміравала ўрад краіны. Хасіна ўступіла на пасаду прэм’ер-міністра краіны 6 студзеня 2009 года.

Зноскі

  1. Sheikh Hasina // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hasina Wajed // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]