Шэкспір і Кампанія (кнігарня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шэкспір і Кампанія, кнігарня)

Шэкспір і Кампанія (англ.: Shakespeare and Company) — назвы двух незалежных адна ад адной кнігарняў на левым беразе Сены ў Парыжы. Першая была адкрыта Сільвіяй Біч 19 лістапада 1919 года на вуліцы Дзюпітрэн, 8, а затым, у 1922 годзе, перанесена ў больш прасторнае памяшканне на вуліцы Адэон, 12 у VI акрузе Парыжа. У дваццатых гадах XX стагоддзя ў ёй збіраліся такія пісьменнікі, як Эзра Паўнд, Эрнэст Хэмінгуэй, Джэймс Джойс і Форд Мэдокс Форд. Магазін зачыніўся ў 1940 годзе падчас нямецкай акупацыі ў Парыжы і так больш ніколі і не быў адчынены зноў.