Шэран Тэйт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэран Тэйт
англ.: Sharon Marie Tate Polanski
Sharon Tate in Eye Magazine, 1969 (cropped).jpg
Дата нараджэння 24 студзеня 1943(1943-01-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 1969(1969-08-09)[1][2][…] (26 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Doris Tate[d]
Муж Раман Паланскі
Дзеці Paul Richard Polanski[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, мадэль
IMDb ID 0001790
sharontate.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэран Мары Тэйт (24 студзеня 1943, Далас — 9 жніўня 1969, Лос-Анджэлес) — амерыканская актрыса і мадэль.

Тэйт пачала сваю кар’еру ў 1960-я гады з невялікіх тэлевізійных роляў, пасля якіх яна знялася ў некалькіх фільмах. Атрымаўшы станоўчыя водгукі ад крытыкаў, яна была прызнана адной з самых перспектыўных актрыс маладога пакалення ў Галівудзе і была намінавана на «Залаты глобус» за ролю ў фільме Даліна лялек (1967). Яна таксама часта з’яўлялася ў модных часопісах як мадэль вокладкі.

У 1968 годзе яна выйшла замуж за рэжысёра Рамана Паланскі. На дзявятым месяцы цяжарнасці яна памерла ў сваім доме ў Беверлі-Хілз. Шэран Тэйт, разам з чатырма яе сябрамі, была жорстка забіта членамі секты на чале з Чарльзам Мэнсанам.

Прыкладна праз 10 гадоў пасля забойства, маці Шэран Тэйт, Дорыс, у адказ на ўзмацненне праявы культу забойцаў дачкі і магчымасці некаторых з іх атрымаць умоўна-датэрміновае вызваленне, арганізавала грамадскую кампанію па аказанні ціску на ўлады, каб выправіць недахопы, якія ўбачыла ў дзяржаўнай пенітэнцыярнай сістэме. У выніку гэтай кампаніі былі ўнесены некалькі паправак у крымінальнае заканадаўства Каліфорніі, якія дазваляюць ахвярам злачынстваў і іх сем’ям падаваць заявы пацярпелых аб уздзеянні — падчас фазы судовага разбору і падчас пасяджэнняў камісій датэрміновага вызвалення. Дорыс Тэйт таксама стала першай асобай, якая скарысталася нядаўна прынятым законам падчас пасяджэння камісіі аб магчымасці датэрміновага вызвалення Чарльза Уотсана, аднаго з забойцаў Шэран Тэйт. Пазней Дорыс Тэйт была перакананая, што з-за гэтых змяненняў у законе яе дачцэ была вернута чалавечая годнасць і што яе барацьба дазволіла «ператварыць след, які Шэран пакінула пасля сябе — ператварыўшы яе з ахвяры злачынства ў сімвал барацьбы за правы пацярпелых».

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Sharon Tate // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Sharon Marie Tate // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.