Прадстаўнікі віду — сярэдняй велічыні курапаткі. Даўжыня цела 28-35 см, размах крылаў 45-55 см.
Дзюба і ногі цёмнага колеру. Верхняя частка апярэння рабая, карычневага колеру, бакі і хвост рудыя. Шпоры на нагах адсутнічаюць. Палавыя адрозненні зводзяцца толькі да таго, што самкі афарбаваныя крыху святлей. Каштанавага колеру плямай на грудзях больш выразная ў самцоў i адсутнiчае ў маладых. У палёце бачныя рулявыя ржавага колеру.
Арэал: Еўропа (акрамя поўначы і цэнтральна-паўднёвай часткі Пірэнейскага п-ва), Малая Азія, Цэнтральная Азiя. Насяляе палі (ахвотней з групамi кустоў на межах), лугi i ўзгоркi з высокай раслiннасцю, стэпы і лесастэпы, маладыя лясы (5-15 гадоў), дзюны, берагі рэк і азёр. На Каўказе пранікае далінамі ў горы да вышыні каля 2700 м. На Беларусі звычайны аселы і часам качуючы від, але з вельмі зменлівай колькасьцю па гадах.
Гняздо ў ямцы, высланай сухой травой і лісцем (спарадычна пер'ем самкi) у выглядзе правiльнага паўшар'я, схаванае сярод раслiн (у сельскагаспадарчых пасевах звычайна на межах, у канюшыне, люцэрне, радзей у збожжы).
На асцерагаючы, прарэзлiвы крык усе птушкі чародкай узлятаюць амаль адначасова. Калi небяспеку вiдаць здаля, хутка i скрытна адбягаюць.
Яйкі Perdix perdix
Яйкi (звычайна 10-20, кладкі большыя за 24 яйкі — ад 2 самак), крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, шэра-алiўкавыя альбо карычнева-алiўкавыя з моцным бляскам. Памеры: 35 х 27 мм.