Шэрвуд Роўланд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Шэрвуд Роўланд
англ.: Frank Sherwood Rowland
F. Sherwood Rowland.jpg
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1927(1927-06-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 2012(2012-03-10)[4][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта, прафесар, аўтар
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уілард Фрэнк Лібі
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Шэрвуд Роўланд на Вікісховішчы

Франк Шэрвуд Роўланд (англ.: Frank Sherwood Rowland; 28 чэрвеня 1927, Дэлавэр, Агая, ЗША — 10 сакавіка 2012, Ньюпорт-Біч, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за працы па ролі газападобных галагенаалканаў у спусташэнні азонавага пласта Зямлі, падзяліўшы яе з Марыа Маліна і Паўлем Крутцэнам.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1978), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2004)[6].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шэрвуд Роўланд нарадзіўся ў невялікім мястэчку Дэлавэр (штат Агая), дзе скончыў Уэсліанскі ўніверсітэт Агая, а затым Універсітэт Чыкага, дзе таксама напісаў дысертацыю. Працаваў у Прынстанскім універсітэце, Універсітэце Канзаса і Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне. Працуючы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, Шэрвуд Роўленд тэарэтычна прадказаў, што арганічныя газападобныя рэчывы, вырабленыя чалавекам, пад дзеяннем сонечнай радыяцыі раскладаюцца ў стратасферы, утвараючы хлор і монавокіс хлору, якія здольныя эфектыўна разбураць малекулы азону. Ён і Марыа Маліна паказалі небяспеку ўздзеяння галагеналканаў на азонавы пласт у стратасферы[7]. Гэтыя даследаванні ініцыявалі больш шырокія даследаванні па ўздзеянні хлорафторвугляродаў, якія ўжо ў 1978 годзе былі забароненыя да выкарыстання ў аэразолях. У 1995 годзе Роўленд і Маліна атрымалі за гэтыя даследаванні Нобелеўскую прэмію па хіміі.

У 1992 годзе Шэрвуд Роўленд падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[8].

Роўленд памёр ад ускладненняў, выкліканых хваробай Паркінсана, у сваім доме ў Каліфорніі[9].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль Толмена (1976)
  • Прэмія Леа Сіларда (1979)
  • Прэмія Тайлера (1983)
  • Прэмія Японіі (1989)
  • Прэмія Дыксана (1990)
  • Прэмія Петэра Дэбая (1993)
  • Медаль Роджэра Рэвела (1994)
  • Прэмія Альберта Эйнштэйна (1994)
  • Нобелеўская прэмія па хіміі (1995)
  • Медаль Невады (1997)
  • Абраны ForMemRS (2004)

У 2007 годзе ў яго гонар названая Гара Роўленда[en] і астэроід (9681) Sherwoodrowland[de].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 F. Sherwood Rowland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Frank Sherwood Rowland // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 F. Sherwood Rowland // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. UC Irvine Nobel winner F. Sherwood Rowland dies Праверана 5 ліпеня 2012.
  5. 5,0 5,1 5,2 NNDB — 2002.
  6. Rowland; Frank Sherwood (1927—2012) (англ.) 
  7. Mario Molina and F.S. Rowland. Stratospheric Sink for Chlorofluoromethanes: Chlorine Atom-Catalysed Destruction of Ozone 810-2. Nature 249 (28 чэрвеня 1974). doi:10.1038/249810a0.
  8. World Scientists' Warning To Humanity(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 17 мая 2019.
  9. Lenta.ru: Прогресс: В США скончался «разрушитель» озонового слоя Земли

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]