Шэр (рака)
Выгляд
| Шэр | |
|---|---|
| фр. Cher | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 367 км |
| Басейн | 13 920 км² |
| Расход вады | 95,9 ± 0,001 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Mérinchal[d] |
| • Каардынаты | 45°55′17″ пн. ш. 02°28′25″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Луара |
| • Вышыня | 38 м |
| • Каардынаты | 47°20′33″ пн. ш. 00°28′50″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Луара → Атлантычны акіян |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Шэр (фр.: Cher, у старажытнасці Carus) — рака ў цэнтры Францыі. Шэр з'яўляецца левым прытокам Луары. Выцякае ў Аверні (дэпартамент Крэз) пры паселішчы Шар з вышыні 717 м над узроўнем мора. Цячэ ў заходне-паўночна-заходнім кірунку і ўпадае ў Луару ніжэй горада Тура. Мае прытокі, правыя — Іеўр, Араном і Сальдром; левыя — Тард, Арнон і Фузон.
Самы нізкі ўзровень вады ў рацэ ўлетку, у перыяд з ліпеня па верасень уключна.
Даўжыня 352 км, у тым ліку 120 км суднаходныя. Несуднаходная частка паміж Манлюсонам і С.-Амандам (65 км) абыходзіцца Манлюсонскім каналам. Сярэдні расход вады 95 м³/с.
Берыйскі канал злучае Шэр таксама з Луарай.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шер, река // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Toutes les données Sandre d’un jeu Архівавана 13 сакавіка 2016.