Шэсце князёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Шэсце князёў
Dresden Germany Fürstenzug-02.jpg
51°03′09,70″ пн. ш. 13°44′21,10″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Wilhelm Walther[d]
Дата заснавання 1900 і 1870
Вышыня 10,5 м
Матэрыял Meissen porcelain[d]
Commons-logo.svg Шэсце князёў на Вікісховішчы

Пано «Шэсцей князёў»

Шэсце князёў (ням.: Fürstenzug) — вялікае насценнае пано ў Дрэздэне (Германія) з выявай працэсіі кіраўнікоў Саксоніі. Пано было першапачаткова намаляванае паміж 1871 і 1876 гадамі з нагоды святкавання 800-й гадавіны кіравання Саксоніяй Ветынскай дынастыі. Для таго, каб абараніць пано ад умоў навакольнага асяроддзя, яно было перанесенае на фарфоравую кафлю агульнай колькасцю ў прыблізна 23000 плітак паміж 1904 і 1907 гадамі. Пано мае даўжыню 102 метры і лічыцца найбуйнейшым мастацкім творам з фарфору ў свеце. На пано выяўленыя партрэты 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі.

«Шэсце князёў» размешчана на вонкавай сцяне каралеўскай стайні (ням.: Stallhof) Дрэздэнскага замка-рэзідэнцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1589 годзе вонкавая сцяна новапабудаванай каралеўскай стайні Дрэздэнскага замка-рэзідэнцыі ўжо была ўпрыгожана выявай, зробленай вапнавымі фарбамі.[1][2]

Да надыходзячай 800-й гадавіны Ветынскай дынастыі ў 1889 годзе была замоўлена іншая вялікая насценная выява, якая была выканана мастаком Вільгельмам Вальтэрам паміж 1871 і 1876 гадамі. З-за таго, што выява хутка псавалася, яна была перанесена на 23000 плітак з Мейсенскага фарфору паміж 1904 і 1907 гадамі.[3]

На пано выяўленыя 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі, пачынаючы з Конрада, макграфа Мейсена, які кіраваў у 12 стагоддзі, і заканчваючы Георгам, які быў каралём на працягу толькі двух гадоў у 20 стагоддзі. Выяваў толькі двух кіраўнікоў Саксоніі няма на пано — Генрыха I (каля 1089 г.) і апошняга караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста III, які кіраваў з 1904 да 1918 года. Таксама на пано намаляваны 59 навукоўцаў, майстроў, рамеснікаў, дзяцей і фермераў.[2]

Пано атрымала толькі мінімальныя пашкоджанні падчас бамбардзіровак Дрэздэна 13 лютага 1945 года ў час Другой сусветнай вайны.

Панарама[правіць | правіць зыходнік]

«Шэсце князёў», пачынаючы з Конрада, макграфа Мейсена, у 12 стагоддзі (злева), і заканчваючы каралём Георгам у пачатку 20 стагоддзя (справа)
«Шэсце князёў», пачынаючы з Конрада, макграфа Мейсена, у 12 стагоддзі (злева), і заканчваючы каралём Георгам у пачатку 20 стагоддзя (справа)


Адлюстраваныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Партэты курфюстаў саксонскіх, каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх Аўгуста Моцнага і Аўгуста Саса
Дзяўчынка сярод групы дзяцей — адзіная асоба жаночага полу на пано
Аўтар «Шэсця князёў» — Вільгельм Вальтэр — апошняя асоба ў працэсіі
Выява «Пагоні» часоў ВКЛ на пано «Шэсце князёў»

35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі намаляваны конна, а салдаты і іншыя людзі суправаджаюць іх пехам. Імя кожнага кіраўніка знаходзіцца пад яго партрэтам. Усе адлюстраваныя асобы маюць апранутыя ў сучаснае адзенне.

Памеры[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пано «Шэсце князёў» складае 101,9 метраў, вышыня — 10,5 метраў.[3] Але з-за наяўнасці 18 вокнаў у верхняй частцы, плошча паверхні, пакрытай пліткамі, складае толькі 968 м².[3] Кожная фарфоравая плітка мае памер 20,5 на 20,5 см, і агульная колькасць выкарыстаных плітак роўная прыблізна 23000.[3]

Зноскі

  1. Fritz Löffler: Das alte Dresden — Geschichte seiner Bauten. 16th ed. Leipzig: Seemann, 2006, ISBN 978-3-86502-000-0 (ням.) 
  2. 2,0 2,1 Reinhard Delau: Der Fürstenzug in Dresden. Edition Sächsische Zeitung, Dresden 2005, ISBN 3-938325-12-7 (ням.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Staatliche Porzellan-Manufaktur Meissen GmbH, Historical Collection, File AA III K 70

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]