Шэф палка

З пляцоўкі Вікіпедыя

Шэф палка — ганаровая камандзірская пасада ў войску Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі, у войску Княства Варшаўскага, таксама ў Польскім Войску Генеральнай канфедэрацыі Польскага Каралеўства ў 1812 годзе. На гэтую пасаду прызначаліся заможныя магнаты з польскай шляхты. За права быць шэфам і менаваць полк сваім шэф палка павінен быў папаўняць каля 1/6 палкавой скарбніцы з сваей кішэні. Шэф палка звычайна палком у тылу і на фронце не камандаваў. На пасаду камандзіра прызначаліся прафесійныя дасведчатыя маёры.