Шаўчэнкаўскі раён (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шевченківський район
Шевченківський район
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Украіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Кіеў
Дата ўтварэння 4 красавіка 1937
Кіраўнік Gariaga Oleg[d]
Насельніцтва 227 730 [1]
Плошча 27 км²
Шевченківський район на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шаўчэнкаўскі раён (укр.: Шевченківський район) — раён горада Кіева.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шаўчэнкаўскі раён быў створаны згодна з пастановай ЦВК УССР ў 1937 годзе.

Тэрыторыя Шаўчэнкаўскага раёна была цэнтрам старажытнага Кіева. Менавіта тут разгортваліся многія ключавыя падзеі ў гісторыі горада, Кіеўскай Русі і Украіны. Тут знаходзіцца Старакіеўская гара, на якой, паводле падання, паставіў крыж Апостал Андрэй, тут жа мяркуецца Святой Уладзімір праводзіў выбар веры.

Тут знаходзіліся Цэнтральная Рада і Сафійская (Багдана Хмяльніцкага) плошча, дзе абвяшчаліся ўніверсалы, адбывалася абранне гетмана Паўла Скарападскага і іншыя не менш важныя падзеі, звязаныя з гісторыяй Кіеўскай Русі, Расіі, Украіны.

На плошчы Багдана Хмяльніцкага адбываліся шматлікія антысавецкія маніфестацыі і мітынгі, якія паскорылі прыняцце Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны 24 жніўня 1991 года.

У кастрычніку 2001 году раён павялічыўся з прычыны зліцця з былымі Радянскім і Старакіеўскмм раёнамі горада.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная тэрыторыя раёна займае плошчу 2700 гектараў, дзе пражывае 227,7 тысячы чалавек. Сёння ён аб'ядноўвае ў сабе высокапрадукцыйную прамысловасць і будаўніцтва, паліграфічнае вытворчасць і разгалінаваны гандаль, ахова здароўя і сферу бытавога абслугоўвання, шырокую сетку навучальных устаноў і ўстаноў культуры.

На тэрыторыі раёна размясцілі свае амбасады і прадстаўніцтвы больш за 50 дзяржаў свету, у тым ліку і Беларусі.

У склад раёна ўваходзяць тэрыторыі: Ніўкі (частка), Шуляўка (частка), Дзегцяры, Сырэц, Валейкаў, Лук'янаўка, Салдацкая Слабодка, Верхні (стары) горад, Кудравец, Татарка, Рэп'яхаў Яр, Дарагажычы, Загараўшчына, Афанасеяўскі Яр.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна размешчаны цэнтральны чыгуначны вакзал. Станцыі гарадской электрычкі Рубежэўскі і Сырэц.

Праз раён праходзяць 3 лініі метро.

У заподной частцы раёна размешчана дзіцячая чыгунка.

Ва ўсходняй частцы размешчана верхняя станцыя фунікулёра.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Полаўзроставая піраміда насельніцтва Шаўчэнкаўскага раёна ў 2001 г.

Колькасць насельніцтва раёна:[2]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]