Эаласомы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эаласомы

Aeolosoma hemprichi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aeolosomatidae Beddard, 1895

Роды
  • Aeolosoma
  • Hystricosoma
  • Rheomorpha

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  68423
NCBI  55815
EOL  151
FW  355011

Эаласомы (Aeolosomatidae) — сямейства кольчатых чарвей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела (даўжыня 1—3 мм) празрыстае, з аранжавымі, жоўтымі, зялёнымі або блакітнымі скурнымі залозамі, членістае (ад 5—6 да 20 членікаў). На кожным з членікаў па 4 пучкі воласападобных шчацінак, на ніжнім баку галаўной лопасці і каля рота — шматлікія раснічкі. З дапамогай шчацінак і раснічак поўзаюць і плаваюць.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядома каля 30 відаў, жывуць у стаячых і цякучых прэсных водах, вільготным пяску марскіх узбярэжжаў і інш.[1] На Беларусі ў азёрах, рэках, сажалках, канавах найбольш адзначаецца Aeolosoma hemrichi.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі, бактэрыямі, арганічнымі рэшткамі. Удзельнічаюць у ілаўтварэнні і мінералізацыі асадкаў у вадаёмах.

Гермафрадыты. Полавае размнажэнне бывае рэдка ў асобных відаў. Звычайна эаласомы размнажаюцца вегетатыўна шляхам паратаміі: на целе ўтвараецца перацяжка, і на задняй частцы, якая яшчэ не аддзялілася ад пярэдняй — задні канец новай асобіны. Два новыя чарвякі могуць раздзяліцца канчаткова, але часцей перад раздзяленнем кожны зноў пачынае дзяліцца. Так утвараецца «ланцужок» з 2—5 і больш асобін.

Зноскі

  1. Fauna Polski — charakterystyka i wykaz gatunków. Bogdanowicz W., Chudzicka E., Pilipiuk I. i Skibińska E. (red.). T. I. Warszawa: Muzeum i Instytut Zoologii PAN, 2004. ISBN 83-88147-04-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гладкая Р. Эаласомы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 583 с.