Эбон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эбон
англ. Ebon, марш. Epoon
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча5,75 км²
Найвышэйшы пункт3 м
Насельніцтва706 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва122,78 чал./км²
Размяшчэнне
4°38′ пн. ш. 168°43′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаршалавы Астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Эбон (Маршалавы Астравы)
Эбон
Эбон
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эбон (англ.: Ebon, маршал.: Epoon) — атол на поўдні Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 5,75 км². Насельніцтва (2011 г.) — 706 чал.

Эбон знаходзіцца прыкладна ў 393 км на паўднёвы захад ад Маджура, сталіцы Маршалавых Астравоў. Складаецца з 22 астравоў, размешчаных на каралавым рыфе, які атачае шырокую лагуну (103,83 км²). На астравах знойдзены фасфаты.

У старажытнасці быў населены мікранезійцамі, продкамі сучасных маршальцаў. У 1799 г. адкрыты амерыканскімі гандлярамі. У XIX ст. стаў перавалачным пунктам для замежных кітабояў. У канцы XIX ст. быў усталяваны пратэктарат Германіі. У 19141945 гг. знаходзіўся пад кантролем Японіі. У 19481986 гг. — пад апекай ЗША.

Асноўныя гаспадарчыя заняткі эбонцаў — гадоўля рыбы на прамысловых фермах, вырошчванне какосавай пальмы. Дзейнічае аэрапорт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]