Перайсці да зместу

Эварыст Віталь Люмінэ

Чакае праверкі
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эварыст Віталь Люмінэ
фр.: Évariste Vital Luminais
Фатаграфія Эварыста Люмінэ
Фатаграфія Эварыста Люмінэ
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1821(1821-10-13)[1][2][…]
Месца нараджэння Нант,
Атлантычная Луара, Каралеўства Францыя
Дата смерці 14 мая 1896(1896-05-14)[3] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька René Marie Luminais[d]
Жонка Hélène Luminais[d]
Род дзейнасці мастак, дызайнер
Жанр гістарычны жывапіс
Вучоба
Уплыў Леон Канье[d]
Уплыў на Alexandre Nozal[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эварыст Віталь Люмінэ (фр.: Évariste Vital Luminais; 13 кастрычніка 1821(1821-10-13)[1][2][…], Нант, Метраполія Францыі14 мая 1896(1896-05-14)[3], Парыж) — французскі мастак. Найбольш вядомы сваімі працамі, прысвечанымі ранняй гісторыі Францыі, за што часам яго называлі «жывапісцам галаў».

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Нанце. Дзядуля, Мішэль П’ер Люмінэ, прадстаўляў Вандэю ў парламенце з 1799 па 1803 год, бацька, Рэнэ Мары Люмінэ, прадстаўляў у парламенце Атлантычную Луару (1831—1834 гады) і Эндр і Луара (1848—1849)[4][5].

Сям’я, якая ўсвядоміла прыродны талент мастака, адправіла Эварыста ў Парыж ва ўзросце 18 гадоў, дзе ён навучаўся ў мастакоў Агюста Дэбэ і Леона Канье[6].

Дэбют Люмінэ адбыўся на Парыжскім салоне 1843 года[7]. Быў узнагароджаны залатым медалём на Сусветнай выстаўцы 1889 года. У 1869 годзе атрымаў Ордэн ганаровага легіёна.

Адна з найбольш вядомых карцін Люмінэ, на сюжэт сярэдневяковай легенды пра расслабленых з Жум’ежа, знаходзіцца ў Руанскім музеі вытанчаных мастацтваў. Сальвадор Далі спецыяльна прыязджаў у Руан, каб убачыць яе[8]. Пра незабыўнае ўражанне, якое аказала на яе карціна, пісала Сімона дэ Бавуар.

  1. а б Evariste Vital Luminais // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Luminais // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Évariste Vital Luminais / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.
  4. Michel, Pierre LUMINAIS Архівавана 3 сакавіка 2016., Assemblée nationale (фр.)
  5. René, Marie LUMINAIS Архівавана 3 сакавіка 2016., Assemblée nationale (фр.)
  6. Evariste Luminais (French, 1821—1896): Merovingians Attacking a Wild Dog, ca. 1875-85 Архівавана 1 снежня 2017., Dahesh Museum of Art, retrieved 19 July 2014.
  7. LUMINAIS, E. V. // Bryan's Dictionary of painters and Engravers. — New York: Macmillan, 1904. — P. 258.
  8. Laurent Quevilly. Les énervés de Jumièges (фр.). Jumièges.free.fr. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2017. Праверана 9 снежня 2017.
  • Françoise Daum, Dominique Dussol et al. Evariste Vital Luminais, Peintre des Gaules, 1821—1896. Exhibition catalogue. Carcassonne: Musée des beaux-arts; Charleville-Mézières: Musée de l’Ardenne, 2002. OCLC 225448715. (фр.)
  • Gilles Brenta and Claude François (script and direction). Le Défilé des toiles. VHS documentary. 52 mins. Brussels: Les Trois petits cochons, 1997. OCLC 490326144. (фр.)
  • Claude Duty. Les Énervés de Jumièges. Short film, in Claude Duty réalisateur: six films courts. VHS compilation. 72 mins. France: Production A.A.A. / Stellaire Production, 1986—1995. OCLC 415521441. (фр.)