Эварыст Ндаішыміе
| Эварыст Ндаішыміе | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Évariste Ndayishimiye | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Pascal Nyabenda[d] | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Lydia Nsekera[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Pascal Nyabenda[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
каля 17 чэрвеня 1968[1][2] (57 гадоў) |
||||||
| Жонка | Angeline Ndayishimiye[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
Эварыст Ндаішыміе (рундзі: і фр.: Évariste Ndayishimiye; нар. каля 17 чэрвеня 1968, Гіхета, Гітэга) — дзяржаўны, ваенны і палітычны дзеяч, дзеючы прэзідэнт Бурундзі з 18 чэрвеня 2020 года. Прадстаўнік супольнасці хуту.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1968 годзе ў камуне Гіхета. Вучыўся на юрыдычным факультэце ва ўніверсітэце Бурундзі ў Бужумбуры. Пасля штурму летам 1995 года кампуса ўніверсітэта вайскоўцамі-тутсі далучыўся да НСАД—САД. Паступова вылучыўся на камандныя пазіцыі ў баявых фармаваннях паўстанцаў; яго непасрэдным камандзірам быў Нкурунзіза.
Кантраляваў праграму інкарпарацыі баевікоў НСАД—САД у рэгулярнае бурундыйскае войска, згодна з заключанымі з урадам дамоўленасцямі. У званні брыгаднага генерала арміі, заняў найважнейшыя пасады начальніка кадравага ўпраўлення і аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. У 2006—2007 быў міністрам унутраных спраў і грамадскай бяспекі, пасля чаго заняў пасаду кіраўніка ваеннага кабінета (дарадцы) пры прэзідэнце. У 2009 годзе Ндаішыміе стаў кіраўніком нацыянальнага Алімпійскага камітэта Бурундзі.
26 студзеня 2020 года на з’ездзе НСАД—САД быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Бурундзі. Атрымаў перамогу на агульных выбарах, якія прайшлі 20 мая 2020 года, атрымаўшы 68,72 % галасоў выбаршчыкаў (пры яўцы 87,7 %). Уступіў на пасаду прэзідэнта крыху раней за належнае — 18 чэрвеня 2020 года.
Зноскі
- ↑ https://twitter.com/iburundi/status/1008332133285457920
- ↑ https://www.blackpast.org/global-african-history/people-global-african-history/evariste-neva-ndayishimiye-1968/
- ↑ https://www.jeuneafrique.com/355699/politique/burundi-cinq-choses-a-savoir-evariste-ndayishimiye-nouveau-patron-cndd-fdd/
- ↑ https://www.blackpast.org/global-african-history/evariste-neva-ndayishimiye-1968/
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa