Эглон ван дэр Нер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эглон ван дэр Нер
Фатаграфія
Дата нараджэння не раней за 1635 і не пазней за 1636 ці 1634[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1703(1703-05-03)[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Арт ван дэр Нер
Жонка Марыя Дзюшатэль[d] і Адрыяна Спілберг[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, партрэтны жывапіс[d] і гістарычны жывапіс
Уплыў Якаб ван Ло[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эглон Хендрык ван дэр Нер (нідэрл.: Eglon Hendrick van der Neer; 1635, Амстэрдам — 3 мая 1703, Дзюсельдорф) — нідэрландскі жывапісец-пейзажыст перыяду залатога веку Галандыі; сын Арта ван дэр Нера.

Вучань Якаба ван Ло ў Амстэрдаме. З 1654 года тры гады працаваў у французскім Аранжы ў Фрыдрыха фон Дона, губернатара Аранскага княства. Затым вярнуўся ў Амстэрдам, дзе ў лютым 1658 года ажаніўся з дачкой багатага натарыуса з Ротэрдама Марыяй Вагенсвельт. У 1663 годзе пасяліўся ў Ротэрдаме, дзе сярод яго вучняў быў Адрыян ван дэр Верф. Пасля смерці жонкі ў 1677 годзе жыў у Гаазе і Бруселі. Ажаніўся з мастачкай мініяцюр Марыяй дзю Шатэль, дачкой мастака Франсуа дзю Шатэль. У іх нарадзіліся дзевяць дзяцей. У Бруселі быў прызначаны жывапісцам пры двары караля Карла II.

Зноскі

  1. а б в Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 29 сакавіка 2020.
  2. а б RKDartists — 2019. Праверана 29 сакавіка 2020.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. Eglon Hendrick Van Der Neer // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.