Эдальскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Замак
Эдальскі замак
Ēdoles pils
Edole castle (4).jpg
57°01′03″ пн. ш. 21°41′49″ у. д.HGЯO
Краіна Латвія
Месцазнаходжанне Эдальская воласць, Кулдыгскі край
Заснавальнік Біскуп Пілтэнэ
Дата заснавання XIII стагоддзе[1]
Дата пабудовы XIII стагоддзе
Commons-logo.svg Эдальскі замак на Вікісховішчы

Э́дальскі за́мак (лат.: Ēdoles pils, ням.: Schloß Edwahlen) — неагатычны замак у Эдальскай воласці на беразе Эдальскага возера, у гістарычнай вобласці Курляндыі ў заходняй Латвіі. Нацыянальная архітэктурная і археалагічная славутасць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Замак быў пабудаваны для біскупа Пілтэнэ паміж 1264 і 1267 гадамі[2]. У XVI стагоддзі перабудаваны, і з 1561 па 1920 год быў ва ўласнасці балтыйскага нямецкага роду фон Бераў[2].

У XVIII стагоддзі замак быў разбудаваны, а ў 1835—1841 гадах перабудаваны ў неагатычным стылі, адным з першых у Курзэмэ[2]. У час першай расійскай рэвалюцыі пашкоджаны пажарам[3]. У 1906—1907 гадах у адным з кутоў палаца былі прыбудаваны памяшканні для прыслугі і вежа[2].

Зноскі

  1. Latvijas Vēstnesis — 1993. Праверана 18 лістапада 2017.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Latvijas Piļu un Muižu asociācija Edole Castle (англ.) . Latvijas Piļu un Muižu asociācija. Праверана 15 жніўня 2012.
  3. Stephen Baister, Chris Patrick. Latvia, 5th. — Bradt Travel Guides, 1 лістапада 2007. — С. 179-. — ISBN 978-1-84162-201-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Latvijas pilis un muižas. Castles and manors of Latvia (лат.) . — Riga, 2006. — ISBN 9984-785-05-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.