Эда (горад)
Эда[1] (яп.: 江戸 — «дзверы ў заліў», «эстуарый») — старая назва Токіа, сучаснай сталіцы Японіі, да 1868 года. Цяпер так называюць старую цэнтральную частку Токіа паблізу замка Эда.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка пра Эда датуецца 1457 годам, калі мясцовы ўладальнік Ода Дакан загадвае ўзвесці ля берагоў сучаснага Такійскага заліва невялікі замак у рыбацкім пасёлку Эда[2].
З канца XVI стагоддзя землі Эда ўвайшлі ва ўладанні Такугавы Іэясу, які ў 1603 годзе заснаваў тут сёгунат. На працягу ўсяго перыяду Эда (1603—1867) горад іграў ролю палітыка-адміністрацыйнага цэнтра Японіі, хоць і саступаў па статусу сталіцы Кіёта. За час свайго існавання Эда ператварыўся з маленькага паселішча ў адзін з найбуйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам больш за 1 мільён чалавек (1721 г.).
Эда быў падзелены на два вялікія жылыя масівы. У цэнтры горада ўзвышаўся замак сёгунаў Такугава, на захад ад якога прасціраліся сядзібы самураяў. На ўсходзе, уздоўж ракі Сумідагава і прызамкавых рвоў шчыльна ўціскаліся дамы простага люду — мяшчан і купцоў.
Пры рэстаўрацыі Мэйдзі (1868) рэзідэнцыя імператара была перамешчаная ў Эда, а сам горад атрымаў новую назву «Токіа» (東京, «усходняя сталіца»).
У 1943 годзе Токіа абвешчаны афіцыйнай сталіцай краіны.
Зноскі
- ↑ Напісанне Эда паводле: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 483. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ История Японии / А. Е. Жуков. — М.: Институт востоковедения РАН, 1998. — Т. 1: С древнейших времён до 1868 г. — 659 с. — ISBN 5-8928-2-107-2. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эда- Welcome to Edo Архівавана 12 ліпеня 2007. (англ.)
- Карта Эда (1844—1848) (англ.) University of Texas, Austin
- Афіцыйны сайт музея Эда-Токіа (англ.) (яп.)