Эдвард Вернан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдвард Вернан
Edward Vernon
Edward Vernon by Thomas Gainsborough.jpg
«Стары Грог» на партрэце пэндзля Гейнсбара
Мянушка Old Grog
Дата нараджэння 12 лістапада 1684(1684-11-12)
Месца нараджэння Вэстмінстэр, Лондан
Дата смерці 30 кастрычніка 1757(1757-10-30) (72 гады)
Месца смерці Нактан, Суфалк
Бацька James Vernon[d]
Альма-матар
Прыналежнасць Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Род войскаў Вялікабрытанія Каралеўскі флот
Гады службы 1700—1746
Званне адмірал
Камандаваў Вест-Індская станцыя,
эскадра Паўночнага мора
Бітвы/войны Вайна за вуха Джэнкінса, штурм Картахены (Вест-Індыя)
У адстаўцы член Парламента ад Іпсвіча
Commons-logo.svg Эдвард Вернан на Вікісховішчы

Эдвард Вернан (англ.: Edward Vernon; 12 лістапада 1684 — 30 кастрычніка 1757) — брытанскі адмірал, які камандаваў флотам падчас няўдалай вайны з іспанцамі (1739—1742).

Вернан актыўна ўдзельнічаў у парламенцкім жыцці Англіі з 1722 года да самай смерці. Ён быў адным з тых парламентарыяў, якія насуперак міралюбным памкненням урада Уолпала, раздулі эпізод з вухам Джэнкінса ў casus belli. Пасля абвяшчэнне вайны ён асабіста накіраваўся ў Вест-Індыю і авалодаў Партабела на панамскім узбярэжжы.

У 1741 годзе Вернан на 186 караблях з 27 000 маракоў аблажыў Картахену на паўднёваамерыканскім узбярэжжы. Гэта маштабная высадка (самая буйная за ўсё XVIII стагоддзе) пацярпела паражэнне: англічане былі разбіты іспанскім гарнізонам пад камандаваннем «паўчалавека» — аднавокага, аднарукага і кульгавага Бласа дэ Леса. Вестка пра паражэнне прымусіла Уолпала сысці ў адстаўку.

Вернан быў празваны маракамі «старым Грогам» за тое, што нязменна насіў фаевы камзол (англ.: gragram). Каб пазбегнуць п'янства на караблях ён загадаў разводзіць ром вадой з лімонным сокам (як потым высвятлілася, які таксама прадухіляў захворванне цынгой). Так нарадзіўся новы напой, названы ў гонар адмірала грогам.

Брат Джорджа Вашынгтона, які служыў пад кіраўніцтвам Вернана, назваў яго імем сямейнае памесце Маўнт-Вернан.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Фінскі піўны канцэрн «Fyynikki» выпускае марку піва «Amiraali», на этыкетках якой намаляваны адмірал.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]