Эдвард Гараздоўскі
Эдвард Гараздоўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1843[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1901[2][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
![]() |
Эдвард Гараздоўскі (польск.: Edward Gorazdowski; 1843—1901) — варшаўскі дрэварытнік.
З 1863 года працаваў у часопісе «Tygodnik Ilustrowany», мастацкім кіраўніком якога ў той час быў Юліюш Косак. З цягам часу стаў найлепшым і амаль адзіным выканаўцам малюнкаў у гэтым часопісе. У 1873 годзе перайшоў у рэдакцыю «Kłosów». Пасля закрыцця часопіса ў 1890 годзе, вярнуўся ў «Tygodnik Ilustrowany».
Быў адным з найлепшых дрэварытнікаў свайго часу і аўтарам некалькіх сотняў высакаякасных дрэварытаў. Да найлепшых належаць тыя, што ствараліся паводля малюнкаў Юліюша Косака і Міхала Андрыёлі. Акрамя таго, ілюстраваў кнігі, у тым ліку раман «Мэір Эзофавіч» (польск.: «Meir Ezofowicz») Элізы Ажэшкі, «Старая байка» (польск.: «Stara baśń») Юзафа Крашэўскага, або «На перавале» (польск.: «Na przełęczy») Станіслава Віткевіча.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
- Работы Эдварда Гараздоўскага для часопіса «Tygodnik Ilustrowany»
Зноскі
- ↑ Edward Gorazdowski — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б Edward Gorazdowski // NUKAT — 2002.
- ↑ а б Edward Gorazdowski // MAK