Эдвард Джон Эйр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Джон Эйр
англ.: Edward John Eyre
13-ы Губернатар Сент-Вінсент
1854 — 1861
Папярэднік Рычард Грэйвс Мак Донел
Пераемнік Антоні Мюсгрэйв
38-ы Губернатар Ямайкі
1864 — 1865
Папярэднік Чарлз Генры Дарлінг
Пераемнік Генры Кнайт Сторкс

Нараджэнне 5 жніўня 1815(1815-08-05)[1][2][…]
Смерць 30 лістапада 1901(1901-11-30)[1][2][…] (86 гадоў)
Жонка Adelaide Eyre[d][3]
Дзеці Ada Austen Eyre[d][4]
Адукацыя
Дзейнасць падарожнік-даследчык, каланіяльны адміністратар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Джон Эйр (англ.: Edward John Eyre; 5 жніўня 1815-30 лістапада 1901) — англійскі даследчык Аўстраліі, губернатар Ямайкі.

Нарадзіўся 5 жніўня 1815 года ў мястэчку Уіпснейд (Бедфардшыр), аднак неўзабаве яго бацькі пераехалі ў Хорнсі (Ёркшыр), дзе Эдвард Джон Эйр быў ахрышчаны.

У 1833 годзе перасяліўся ў Аўстралію і заняўся авечкагадоўляй, якая, зрэшты, яму хутка надакучыла, і ён прысвяціў сябе вывучэнню прыроднага свету краіны і паходамі углыб кантынента.

У 1839 годзе Эйр здзейсніў сваё першае вялікае падарожжа. Пачаўшы шлях з Адэлаіды, ён падняўся па беразе заліва Спенсер да паўночнага яго ўскрайка і паглыбіўся ўнутр кантынента, дзе адкрыў горны хрыбет Фліндэрс і возера Торэнс. Далей ён яшчэ трохі прайшоў на поўнач і павярнуў на паўднёвы ўсход да Мурэю, па якім прайшоў да вусця.

У 1840 годзе Эйр распачаў новае вандраванне, задачай якога было правядзенне разведкі шляху да Перту на заходнім узбярэжжы кантынента. Падчас падарожжа ён выявіў, што возера Торэнс, за год да таго, вельмі шматводнае, практычна цалкам высахла. Прайшоўшы на поўнач яшчэ далей, чым у папярэдні раз, Эйр знайшоў яшчэ адно возера, пасля названае яго імем.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 52. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]