Эдвард Джэймс Рой

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдвард Джэймс Рой
Edward James Roye2.jpg
 
Партыя: Партыя сапраўдных вігаў[d]
Адукацыя: Універсітэт Агая[d]
Дзейнасць: суддзя
Нараджэнне: 3 лютага 1815(1815-02-03)
Ньюарк[d], Licking County[d], Штат Агая, ЗША
Смерць: 12 лютага 1872(1872-02-12) (57 гадоў)

Эдвард Джэймс Рой (англ.: Edward James Roye; 3 лютага 1815, Ньюарк, Агая, ЗША — 12 лютага 1872, па іншых дадзеных 11 лютага) — пяты прэзідэнт Ліберыі.

Нарадзіўся ў сям’і бізнесмэнаў. Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Агая ў Афінах, а ў 1846 годзе пакінуў ЗША і перасяліўся ў Ліберыю, дзе адкрыў сваю краму. З 1849 года Рой пачаў сваю палітычную дзейнасць.

Ён выступаў у палаце прадстаўнікоў і працаваў галоўным суддзёй у вярхоўным судзе Ліберыі. Паступова узмацняючы свае пазіцыі, у 1870 годзе ён стаў прэзідэнтам краіны. У перыяд яго прэзідэнцтва выбухнуў фінансавы крызіс, і яго апаненты, скарыстаўшыся гэтым, у 1871 годзе зрынулі Роя з дапамогай арміі.