Эдвард Колі Бёрн-Джонс
| Эдвард Колі Бёрн-Джонс | |
|---|---|
| англ.: Edward Coley Burne-Jones | |
| | |
| Дата нараджэння | 28 жніўня 1833 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 чэрвеня 1898 (64 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | Edward Richard Jones[d][4] |
| Маці | Elizabeth Coley[d][4] |
| Жонка | Georgiana Burne-Jones[d][4][5][…] |
| Дзеці | Margaret Burne-Jones[d], Philip Burne-Jones[d] і Christopher Burne-Jones[d] |
| Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, дызайнер, ілюстратар, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў, акварэліст, пастэліст, pen drawer |
| Жанр | гістарычны жывапіс |
| Вучоба | Дантэ Габрыэль Расеці, Італія |
| Мастацкі кірунак |
прэрафаэлітызм сімвалізм[1] |
| Вядомыя працы |
Зачараваны Мерлін Кароль Кафетуа і жабрачка |
| Уплыў на | Обры Бёрдслі |
| Член у | |
Эдуард Колі Бёрн-Джонс (Sir Edward Burne-Jones; 28 жніўня 1833, г. Бірмінгем, Вялікабрытанія — 17 чэрвеня 1898) — англійскі мастак, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Прадстаўнік прэрафаэлітаў.
У 1859 і 1862 працаваў у Італіі. Зазнаў уплыў Д. Г. Расеці. Звяртаўся да стылізацыі ў духу італьянскага кватрачэнта. Яго дэкаратыўныя кампазіцыі 1870—90-х г. на рэлігійныя і легендарныя сюжэты («Залатая лесвіца», «Кароль Кафетуа і жабрачка», «Любоў сярод руін») адметныя трохі манерным, гнуткім лінейным рытмам, цягай да арнаментальнасці, рысамі рамантычнай усхваляванасці і ідэалізацыі. Выкананыя ім для майстэрняў У. Морыса ілюстрацыі (да «Збору Джэфры Чосера», 1896, разам з У. Морысам), эскізы габеленаў, мазаік, вітражоў, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва спрыялі адраджэнню англійскіх мастацкіх рамёстваў.
Зноскі
- ↑ Edward Burne-Jones (PDF)
- ↑ а б RKDartists
- ↑ Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бёрн-Джонс // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдвард Колі Бёрн-Джонс- Edward Burne-Jones — Birmingham Museum and Art Gallery Архівавана 1 кастрычніка 2015. (англ.)
- Victorian Web (англ.)
- Біяграфія на Victorian Art in Britain (англ.)