Перайсці да зместу

Эдвард Кондан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Кондан
англ.: Edward Uhler Condon
Фатаграфія Эдварда Улера Кондана, фізіка і дырэктара Нацыянальнага бюро стандартаў, цяпер НІСТ, у 1945—1951 гадах.
Фатаграфія Эдварда Улера Кондана, фізіка і дырэктара Нацыянальнага бюро стандартаў, цяпер НІСТ, у 1945—1951 гадах.
Дата нараджэння 2 сакавіка 1902(1902-03-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 1974(1974-03-26)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны-ядзершчык
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Raymond Thayer Birge[d]
Вядомыя вучні Эдвін Матысан Макмілан
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Улер Кондан (англ.: Edward Uhler Condon; 2 сакавіка 1902(1902-03-02)[1][2][…], Alamogordo[d], Нью-Мексіка26 сакавіка 1974(1974-03-26)[1][2][…], Боўлдэр, Каларада) — амерыканскі фізік-ядзершчык, заснавальнік квантавай механікі, удзельнічаў у распрацоўцы радара і ядзернай зброі падчас Другой сусветнай вайны ў рамках Манхэтэнскага праекта. У яго гонар названы прынцып Франка — Кондана[ru] і правіла Слейтэра – Кондана[en].

Кондан быў дырэктарам Нацыянальнага інстытута стандартаў і тэхналогій[ru] (НІСТ) з 1945 да 1951 года. У 1946 годзе з’яўляўся прэзідэнтам Амерыканскага фізічнага таварыства, а ў 1953 годзе — прэзідэнтам Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі.

У перыяд макартызму, калі рабіліся ганенні на «камуністычных сімпатыкаў» у ЗША, Эдвард Кондан быў мішэнню для Камісіі па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці на той падставе, што ён быў «прыхільнікам» «новага рэвалюцыйнага руху» — квантавай механікі; Кондан абараняў сябе з дзівоснай прыхільнасцю да фізікі і навукі.

Калі ён зрабіў свой першы ўклад у тэарэтычную фізіку ў 1926 году, слова «фізіка» не было ў лексіконе большасці амерыканцаў, а рэвалюцыйныя канцэпцыі квантавай механікі і тэорыі адноснасці былі распрацаваны толькі ў Еўропе; да 1960 году ўжыванне электронікі і фізікі цвёрдага цела пачало незваротна змяняць жыцці людзей, і значэнне ядзернай фізікі было відавочным кожнаму.

У 1968 годзе Кондан стаў шырока вядомы сваім дакладам «Навуковае даследаванне неапазнаных лятаючых аб’ектаў[en]», афіцыйным артыкулам, які фінансуецца ваенна-паветранымі сіламі Амерыкі, у якім прыйшоў да высновы, што ў неапазнаных лятаючых аб’ектаў (НЛА) празаічнае тлумачэнне. У гонар Кондана названы кратэр на Месяцы[ru].

  1. а б в г Edward U. Condon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Edward Uhler Condon // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б NNDB — 2002.